Дэкрэт №3 падкарэкціруюць

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 сакавіка правёў нараду аб актуальных пытаннях развіцця краіны. Кіраўнік дзяржавы адказаў на самыя вострыя пытанні, якія сёння хвалююць грамадства, у тым ліку аб рэалізацыі дэкрэта нумар 3, павышэнні сярэдняй заработнай платы да $500 у эквіваленце, працаўладкаванні беспрацоўных і інш.  

Адказваючы на пытанне, якое гучыць у грамадстве, наконт дэкрэта нумар 3, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэты дакумент перш за ўсё нясе ў сабе ідэалагічны і маральны аспект. Ён не з’яўляецца эканамічным і фінансавым. «Ніякіх там вялікіх грошай дзяржава не атрымае. Мэта гэтага дэкрэта адна — прымусіць працаваць тых, хто павінен і хто можа. Гэта — галоўнае», — падкрэсліў Прэзідэнт.
«Наадварот, мы будзем іх падтрымліваць, як падтрымліваем многіх старых і пенсія­нераў. Гэта таксама за кошт бюджэту. Гэта значыць, усе мы, працуючыя, плацім у бюджэт. А ён фарміруецца з узносаў лю-дзей і прадпрыемстваў. Але ў гэты ж бюджэт нехта ўносіць узносы, а нехта павінен — і не ўносіць. А дабротамі ж карыстаецца», — канстатаваў беларускі лідар.
Пералік галін і напрамкаў, якія фінан­суюцца дзяржавай за кошт бюджэтных сродкаў, можна прадаўжаць. У іх ліку ахова здароўя, адукацыя, бяспека, абарона, камунальныя паслугі.
Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад з публікацый у СМІ: «Нехта крычаў на ўсю плошчу або ў кабінеце: а я плітачнікам працую ў Расіі, там грошы зарабляю!»
«А хіба дэкрэт камусьці забараняе працаваць у Расіі або наогул за мяжой? — задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт. — Наадварот, мы вітаем. Мы разумеем, што дрэнных плітачнікаў у Маскве вітаць не будуць. Там добрыя спецыялісты працуюць. І дзякуй богу, што працуюць. Я заўсёды гэтым ганаруся. Але тут жыве твая сям’я, твае дзеці ходзяць бясплатна ў школу, мы лечым іх. Камунальныя паслугі і іншае… І ты,
адпрацаваўшы, сюды прыязджаеш».
«Калі ўжо ты не можаш уносіць падатак 13 працэнтаў, які плацяць усе людзі, ідзі, заплаці гэты няшчасны збор. Хіба ў гэтым справа?» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт агучыў наступнае рашэнне: на працягу 2017 года не спаганяць збор з тых, хто будзе ўнесены ў адпаведныя спісы.

БелТА.

Опубликовано ГЧ № 21 от 15.03.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Переезд квартиры exstraeconom.kiev.ua
автополив газона

https://pharmacy24.com.ua