Ароматэрапія ўзмацняе арганізм

Ароматэрапія – гэта метад лячэння з прымяненнем натуральных водараў (эфірных маслаў), якія здольны нармалізаваць псіхічны стан чалавека, ураўнаважыць працэсы, якія адбываюцца ў арганізме і, тым самым, павысіць яго супраціўляльнасць да шкодных знешніх уздзеянняў. Гаючая сіла водараў павінна дапамагчы вярнуць чалавеку такую раўнавагу ўнутраных сіл, якую нашым продкам давалі зносіны з прыродай.

У “высокі прастудны сезон” разам з сімптаматычнымі сродкамі для лячэння і прафілактыкі вострых рэспіраторных вірусных інфекцый не трэба забываць аб эфірных маслах. Усе без выключэння яны валодаюць антысептычным дзеяннем. І ў перыяд прастуд няма больш простага і прыемнага спосабу абеззаражвання памяшкання, як выкарыстанне эфірных маслаў у аромалямпе – іх пары знішчаюць вірусы і бактэрыі “на ляту”.
Распыленне сумесі эфірнага масла з вадой з пульверызатара дазваляе ўвільгатніць паветра ў памяшканні, што вельмі важна пры захворваннях верхніх дыхальных шляхоў, і паменшыць канцэнтрацыю вірусных часціц у паветры, а значыць, прадухіліць заражэнне здаровых членаў сям’і і паскорыць выздараўленне хворага.
Метады прымянення эфірных маслаў простыя. Першы – выкарыстанне аромалямпы (1-2 кроплі на 5 квадратных метраў плошчы), другі – масаж (3-7 кропель на 20 грамаў асновы), трэці – ванна (5-10 кропель), чацвёрты – інгаляцыя (1-3 кроплі на 1 літр гарачай вады).
Усе эфірныя маслы, пры захаванні дазіроўкі, не маюць негатыўнага пабочнага ўплыву на арганізм, не выклікаюць прывыкання і зніжэння дзейснасці. У той жа час, акрамя асноўнага ўздзеяння, яны ўзмацняюць адпаведна мужчынскі і жаночы пачатак у чалавеку. Жаночыя водары – бергамот, герань, лаванда, мандарын, ружа, размарын, іланг-іланг. Мужчынскія – аніс, базілік, меліса, мускатны шалфей, пачулі, сандал, кедр.
У аптэках горада вялікі асартымент эфірных маслаў. Фармацэўтычныя работнікі дадуць рэкамендацыі па прымяненні ўніверсальных сумесяў эфірных маслаў для аромалямп, ванн, масажу.
Наталля ГАНЧАРЭНКА, загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі № 14.

Опубликовано ГЧ № 21 от 15.03.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.