Школы для душы

У Нядзельнай школе пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыта прайшоў семінар для выкладчыкаў нядзельных школ і святароў Маларыцкай царкоўнай акругі. У ім прынялі ўдзел протаіерэй Яўген Ліхота, старшыня аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Брэсцкай епархіі, протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкай акругі, святары, а таксама выкладчыкі ўсіх нядзельных школ благачыння. Падчас правядзення семінара былі разгледжаны пытанні арганізацыі пазакласнай работы ў нядзельных школах.

У час дыскусіі, якая адбылася, былі абмеркаваны метады, прыёмы і сродкі, якія павышаюць эфектыўнасць правядзення пазакласнай работы ў нядзельных школах. Прысутныя таксама падзяліліся вопытам работы, атрымалі адказы на пытанні, якія хвалявалі.
— Духоўнае выхаванне падрастаючага пакалення — актуальная задача, — кажа Ірына Андрайчук, настаўніца нядзельнай школы. — І гэтаму можа паслужыць нядзельная школа пры праваслаўным прыходзе. У ёй выкладаюцца менавіта тыя прадметы, якія фарміруюць душу чалавека. Нашы вучні на занятках імкнуцца пазнаваць навакольны свет у святле веры, а саму веру ўспрымаць усвядомлена — і сэрцам, і розумам. На занятках у нядзельнай школе вучням павінна заўсёды быць цікава. Як такога дасягнуць? Для гэтага існуць розныя прыёмы, метады, сродкі. Нашы настаўнікі на занятках больш расказваюць пра адвечныя каштоўнасці, аб радзіме, міласэрнасці, а таксама аб павазе і любові не толькі да блізкіх, але і да сваёй краіны.
Пазакласная праца дапаўняе заняткі, замацоўвае і пашырае тыя веды, якія на іх атрыманы, дазваляе вучням больш грунтоўна і дасканала засвойваць матэрыял. Пазакласныя мерапрыемствы маюць эфектыўнае выхаваўчае значэнне. Яны з’яўляюцца арганічнай часткай адукацыйнага працэсу ў нядзельнай школе.
У Маларыцкім благачынні цяпер дзейнічае 15 нядзельных школ. Яны адкрыты ў кожным прыходзе. Найбольш вучняў у нядзельнай школе пры Мікалаеўскім храме райцэнтра. Тут заняткі арганізаваны ў 8 узроставых групах.
На здымку: семінар для выкладчыкаў нядзельных школ і святароў Маларыцкай царкоўнай акругі.

Опубликовано ГЧ № 21 от 15.03.17 г.

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

гепатит с
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!