Пасяджэнне савета сястрынстваў міласэрнасці

Нядаўна прайшло пасяджэнне савета сястрынстваў міласэрнасці Брэсцкай епархіі пад старшынствам Іаана, архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага. У яго рабоце прыняў ўдзел старшыня епархіяльнага аддзела сацыяльнага служэння і дабрачыннасці протаіерэй Сергій Чырун. Ад Маларыцкага благачыння ў рабоце пасяджэння савета сястрынства прыняла ўдзел Любоў Колпікова, старшая сястра праваслаўнага сястрынства ў гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыты.
Падчас пасяджэння былі заслуханы і абмеркаваны прапановы і змяненні ў Праект Кодэкса сястры міласэрнасці Беларускай праваслаўнай царквы. Гэты Кодэкс распрацаваны ў адпаведнасці са Статутам і Палажэннем аб Саюзе сястрынстваў міласэрнасці БПЦ, а таксама на падставе дакументаў, прынятых Архіерэйскім Саборам Рускай праваслаўнай царквы “Асновы сацыяльнай канцэпцыі РПЦ” і “Аб прынцыпах арганізацыі сацыяльнай работы ў Рускай праваслаўнай царкве”. Кодэкс распрацаваны з мэтай удасканалення работы сястрынстваў міласэрнасці. Па словах Любові Колпікавай, падчас пасяджэння таксама абмяркоўваліся пытанні абнаўлення кадраў сястрынстваў, умацавання аўтарытэту старэйшых сясцёр на прыходах, пытанні ўзаемадзеяння з духоўнікам сястрынстваў, маральныя аспекты міласэрнага служэння сясцёр і іншыя актуальныя пытанні жыццядзейнасці сястрынстваў епархіі.
* * *
Між іншым, праваслаўнае сястрынста ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” пры Мікалаеўскай царкве г. Маларыты было створана ў лістападзе 2003г. У Маларыцкім благачынні цяпер дзейнічае 6 сястрынстваў, дзе налічваецца амаль 80 сясцёр міласэрнасці. Сястрынствы існуюць пры храме райцэнтра, а таксама пры храмах вёсак Ляхаўцы, Хаціслаў, Арэхава, Олтуш, Велікарыта.

На здымку: сёстры пра­васлаўнага сястрынства ў гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыта.

Опубликовано ГЧ 3 21 от 15.03.17 г.

Добавить комментарий


6784.profvest.com

https://agroxy.com

ukrterminal.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!