Дапамагае сацыяльнае партнёрства

Аб праведзенай летась рабоце гаварылі ўдзель­нікі V пленума раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Выступаючы са справа­здачай, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Марушаў адзначыў, што раённы камітэт прафсаюза і прафкамы прафсаюзных пярвічак праводзілі ў працоўных калектывах мэтанакіраваную работу па развіцці працоўнага спаборніцтва, матэрыяльнага і маральнага стымулявання, стварэнні належных умоў для працы і адпачынку работнікаў. Праводзілася работа па грамадскаму кантролю захавання заканадаўства аб працы і правілаў аховы працы, абароне правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза, матывацыі прафсаюзнага членства і стварэнні новых прафсаюзных ар­ганізацый.

У 2016 годзе, як адзначалася ў выступленні, былі створаны дзве новыя прафсаюзныя арганізацыі — у прадпрыемствах “ЛегіёнПрамБуд” і “Раскорм”. Цяпер у прафсаюзе АПК дзейнічае 21 “пярвічка”. Агульная колькасць членаў прафсаюза павялічылася на 61 чалавека за кошт створаных арганізацый і пастаноўкі на ўлік членаў прафсаюза, якія выйшлі на пенсію. У той жа час сярод працуючых колькасць членаў прафсаюза паменшылася на 36 чалавек з-за скарачэння аб’ёмаў вытворчасці: у Маларыцкай ПМК-8 колькасць работнікаў паменшылася на 41 чалавека, у ААТ “Макраны” – на 16, у СУП “Савушкіна” – на 11, у ААТ “Арэхава” – на 15 чалавек. У цэлым 98,7% работнікаў АПК — члены прафсаюза.
Адзін з галоўных накірункаў работы райкама прафсаюза і прафкамаў — ахова працы. На гэтыя мэты, падкрэслівалася ў дакладзе, было затрачана летась больш за 306 тысяч рублёў. У арганізацыях абраны 62 гра­мадскія інспектары. У рабоце райкама прымянялася практыка правядзення маніторынгаў са службай аховы працы ўпраў­лення сельскай гаспадаркі і між­раённай інспекцыяй працы. Пры правядзенні 52 маніторынгаў было выяўлена 523 парушэнні.
Не мог абысці ў сваёй справа­здачы старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК і такое важнае пытанне, як заключэнне і выкананне калектыўных дагавораў, і зрабіў акцэнт на важнасць удзелу ў іх распрацоўцы прафсаюзных камітэтаў. Для рэгулявання працоўных і сацыяльна-эканамічных адносін паміж най­мальнікамі і работнікамі ў аграпрамысловым комплексе раёна, а таксама іншых арганізацыях, што знаходзяцца на прафабслугоўванні райкама прафсаюза, дзейнічае 20 калектыўных дагавораў, якія распаўсюджваюцца на 2965 работнікаў. Як станоўчы прыклад вырашэння многіх пытанняў Віктар Віктаравіч назваў калектыўныя дагаворы, якія дзейнічаюць у ААТ “Макраны”, СВК “Дарапеевічы”, Маларыцкім ПМС, Маларыцкім кансервавагароднінасушыльным камбінаце. У іх распрацавана сістэма мер матэрыяльнага заахвочвання работнікаў, шмат увагі ўдзяляецца пытанням арганізацыі аховы працы, прадугледжаны дадатковыя льготы і гарантыі работнікам.
Аб тым, як дзейнічаюць нормы калектыўных дагавораў у іх сельгасарганізацыях, распавялі старшыні прафсаюзных “пярвічак” ААТ “Арэхава” Леанід Капанька, СВК “Дарапеевічы” Сяргей Блядай і сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Савушкіна” Іван Мелянчук. Выдзяленне тэхнікі пры апрацоўцы прысядзібных участкаў, матэрыяльная дапамога да юбілеяў, нараджэння дзяцей, маладым, якія ўпершыню бяруць шлюб, пры выхадзе на заслужаны адпачынак, дапамогі на аздараўленне ў час водпуску, патанненне пуцёвак у санаторыі і дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, турыстычных паездак – усё гэта пункты калектыўных дагавораў, якія даюць магчымасць членам прафсаюзных “пярвічак” адчуць сацыяльнае партнёрства наймальніка і прафсаюза.
— Вельмі важна, каб быў наладжаны кантакт прафсаюзнай “пярвічкі” з кіраўніцтвам прадпрыемства, — дзяліўся вопытам работы старшыня прафкама прадпрыемства “Савушкіна” Іван Мелянчук.
Штомесяц 0,3 працэнта з фонду заработнай платы, як адзначаў ён у сваім выступленні, прадпрыемства адлічвае на правя­дзенне культурна-масавых ме­рапрыемстваў. Гэта пашырае магчымасці прафсаюза, да прыкладу, дазваляе забяспечыць работнікаў прадпрыемства бясплатнымі абанементамі ў спартыўны комплекс “Жамчужына”.
З работай раённага аб’яднання прафсаюзаў, пад увагай якога 96 пярвічных прафсаюзных арганізацый і прафгруп, пазнаёміў удзельнікаў пленума старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргей Строк. Ён распавёў аб дзейнасці асноўнай прафсаюзнай пляцоўкі – савета па працоўных і сацыяльных пытанняў, засяродзіў увагу на тых плюсах, якія даюць штомесячныя прыёмы прававых інспектараў працы. У прыватнасці, яны даюць магчымасць членам прафсаюза бясплатна атрымаць кансультацыю.
Удзел у рабоце пленума райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу прыняў старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Юхімук. Падагульняючы размову, ён адзначыў, што ўзровень работы прафсаюзных “пярвічак”, безумоўна, залежыць ад фінансавага стану арганізацыі ў цэлым. Калі ёсць фінансавыя праблемы, гэта адбіваецца і на ацэнцы дзейнасці прафсаюза. Але ў складаных умовах прафсаюзы працуюць ужо не першы год. Галоўнае, каб іх работа была бачнай, заслугоўвала давер. А гэта, у першую чаргу, залежыць ад лідара, які ўзначальвае пярвічку.
Актыўным старшынёй, які чвэрць стагоддзя ўзначальваў прафсаюзную арганізацыю ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат”, была Кацярына Галавій. Эстафету лідарства яна перадала новаму старшыні “пярвічкі”. За шматгадовую адданасць прафсаюзнай справе яна была заахвочана каштоўным падарункам.
На пленуме былі разгледжаны многія іншыя арганізацыйныя пытанні.
Святлана МАКСІМУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 22 от 18.03.17 г.

Добавить комментарий


https://iwashka.com.ua

контейнерные перевозки украина

https://farm-pump-ua.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!