СПАРТСМЕНКА, УМЕЛЬЦА, ПРЫГАЖУНЯ

Лена Касьянік (на здымку) – адна з лепшых вучаніц школы. Вучыцца ў 10 класе. Ёй падабаюцца ўсе прадметы і яна добра паспявае, аднак найбольш прыцягваюць творчасць, фантазія, малюнак. Нядаўна на раённай алімпіядзе па абслуговай працы Алена заняла другое месца, за што вельмі ўдзячна сваёй настаўніцы Ларысе Васільеўне Алесяюк, якая вучыць дзяўчынак навыкам, што не акажуцца лішнімі ў дарослым жыцці.
Кім стане Алена, куды збіраецца паступаць, пакуль яшчэ не вызначылася, але ведае, што яе прафесія будзе звязана з дызайнам, з нечым прыгожым. А яшчэ яна ведае, што гэтая справа будзе нялёгкая, таму што заўжды за знешняй прыгажосцю хаваецца вялікая і крапатлівая праца. Гэта як у балеце: балярына танцуе прыгожа, цудоўна, але чаго ёй гэта каштуе – мала хто ведае…

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


mitsubishi.niko.ua

www.dopingman.com.ua/inekczionnyie-steroidyi/masteron/mastabol-bd.html

Топ китайских смартфонов с защищенным корпусом