Жыві з пазітывам!

У рамках рэалізацыі мера­прыемстваў трэцяга этапу абласной акцыі “Мой выбар — жыць з пазітывам!” у ДУА “Хаціслаўская сярэдняя школа” прайшла агульнашкольная акцыя “Жыццё цу­доў­нае! Жыві з пазітывам!” .
Мэтай яе было сфарміраваць у вучняў пазі­тыўнае стаўленне да жыцця, правільнае разуменне яго сэнсу. Вядучыя акцыі Юлія Бурштын, Арцём Кірычук і Алена Кулічык зачытвалі цытаты і меркаванні знакамітых людзей пра жыццё і яго каштоўнасці, спявалі песні, чыталі вершы. Праявіўшы творчасць, яны змаглі паказаць, як важна займаць актыўную жыццёвую пазіцыю, успрымаць самога сябе пазітыўна, упэўнена глядзець у будучыню, правільна вызначаць прыярытэты і захоўваць маральныя каштоўнасці.
Удзельнікі акцыі атрымалі ліс­ты паперы, на якіх кожнаму прапаноўвалася напісаць працяг фразы “Жыццё — гэта …”. З меркаванняў кожнага сфарміравалася “Дрэва жыцця”. Малодшыя школьнікі рады былі атрымаць ад вядучых смайлікі “Жыві з пазітывам!”.
Больш змястоўнай акцыю зрабіла выступленне агітбрыгады «Мы выбіраем здаровы лад жыцця!”. Удзельнікі яе прапагандавалі здаровы і актыўны лад жыцця, агітавалі адмовіцца ад курэння, ужывання алкаголю, наркатычных рэчываў. Яны прывялі канкрэтныя прыклады, як шкодныя звычкі разбураюць асобу і пазбаўляюць радасцей жыцця. Дзеці падкрэслівалі, што здароўе з’яўляецца неад’емнай часткай паспяховага жыцця чалавека.
А завяршылі акцыю словамі Дэйла Карнегі: “Калі лёс дае вам лімон, зрабіце з яго ліманад”. Гэта значыць, умейце з аптымізмам глядзець на любую сітуацыю, з якой вы сустракаецеся. І памятайце, што жыццё — не чарнавік, яго немагчыма перапісаць і пражыць нанова. Таму цаніце кожны дзень свайго жыцця. Верце, перш за ўсё, не ў светлую будучыню, а ў пазітыўнае сёння.
Аксана КІРЫЧУК, педагог-псіхолаг Хаціслаўскай сярэдняй школы.
На здымку: у час акцыі “Жыццё цудоўнае! Жыві з пазітывам!”.

Опубликовано ГЧ № 22 от 18.03.17 г.

Добавить комментарий


Узнайте про интересный сайт со статьями про велосипед Comanche Strada Pro https://velotime.com.ua
fashioncarpet.com.ua/kovry-shaggy-vorsistye.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!