“У дзецях пазнаю бацькоў…”

Феномен дырэктара Радзежскай школы Міхаіла Васільевіча Алесеюка (на здымку) – гэта яго зайздроснае пастаянства на пасадзе, яго любоў да дзяцей, да вёскі, дзе яны пачынаюць свае першыя крокі. Задача дырэктара – зрабіць так, каб гэтыя крокі былі ўпэўненымі, каб вясковыя выхадцы зацвярджаліся ў жыцці дастойна, каб сваімі ведамі, дзе б яны ні працавалі, прыносілі карысць. А яшчэ адной з каштоўнасцей вучня Міхаіл Васільевіч лічыць яго здароўе. А залог яго – фізкультура на паветры. У многіх школах, як ні дзіўна, адыйшлі ў мінулае прагулкі на лыжах. Тут – ніяк не! Цяпер у школе 30 пар лыж, зіма стаіць снежная, і мы бачылі, як расчырванелыя вучні розных узростаў ездзілі на лыжах.
Педагог – гэта інжынер чалавечых душ, ён працуе над адказнай задачай — фарміруе чалавека. А яшчэ бачыць свой працяг у вучнях. З павагай называе Міхаіл Васільевіч былога вучня школы, свайго выхаванца Алега Такарчука. Сам географ, ён вылепіў з Алега сапраўднага географа, зорачка якога засвяцілася ў свой час на рэспубліканскай алімпіядзе па геаграфіі. Цяпер Алег выкладае гэты прадмет у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя А. С. Пушкіна. Там жа выкладае і былы выпускнік школы Іван Сацук. А яшчэ адзін выпускнік Валерый Касьянік, аспірант Брэсцкага тэхнічнага універсітэта, удзельнічаў нядаўна ў выставе навуковых распрацовак “Маладыя вучоныя Рэспублікі Беларусь”. Яшчэ адзін паказчык школы і яго дырэктара – сёлета 71% выпускнікоў сталі навучэнцамі ВНУ.
Справа выхавання, несумненна, высакародная справа.
— Цяпер вучым ужо дзяцей сваіх былых вучняў,  — гаворыць Міхаіл Васільевіч. – У дзецях я пазнаю іх бацькоў.
Гэта толькі адзінкавыя прыклады таго, чаго дабіліся выпускнікі школы. Сотні ж   іх сталі проста добрымі людзьмі. Віншуюць са святамі, цёплыя лісты дасылаюць, расказваючы ў іх пра сябе і сяброў… Гэтая нітачка сустрэчнай чалавечай дабрыні, бадай што, самая трывалая на свеце.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


ссылка www.nl.ua

там pills24.com.ua

www.velotime.com.ua/category/shosseynye-velosipedy/