Разам з раёнам пісалі гісторыю

26 чэрвеня 1922 года на трэцяй сесіі ЦВК БССР была заснавана беларуская пракуратура, у сувязі з чым 26 чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца прафесійным святам – Днём работнікаў пракуратуры. Сёлета пракуратура адзначае свой 95-гадовы юбілей. Напярэдадні гэтай знамянальнай даты хацелася б успомніць гісторыю станаўлення і ўтварэння пракуратуры нашага раёна.

Дакладную дату яе ўтварэння, як і ўтварэння пракуратуры Брэсцкай вобласці, устанавіць пакуль не ўдалося, хаця гэтая работа працягваецца. Толькі прыадкрыта старонка гісторыі пракуратуры Брэст-Літоўскай чыгункі, дакументы пра дзейнасць якой у перыяд 1939-1941гг. знаходзяцца ў дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі. З архіўных дакументаў вядома, што ў той перыяд у склад пракуратуры Брэсцкай вобласці ўваходзіла 18 раённых пракуратур і пракуратура г. Брэста.
Уяўляецца, што пракуратура Маларыцкага раёна створана непасрэдна адразу пасля ўзнікнення раёна, цяперашняя тэрыторыя якога да 12 лістапада 1939 г. адносілася да земляў Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. З гэтай даты па рашэнні Вярхоўнага Савета БССР Заходняя Беларусь увайшла ў склад БССР. 15 студзеня 1940 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у заходніх абласцях рэспублікі замест паветаў былі створаны раёны.
Пра даваенны і ваенны перыяды гісторыі пракуратуры раёна якіх-небудзь дадзеных у архіве Маларыцкага раёна няма. Вядома толькі, што з чэрвеня 1941 года па ліпень 1944 года дзейнасць пракуратуры была прыпынена ў сувязі з акупацыяй тэрыторыі Брэсцкай вобласці нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Вывучэннем архіўных матэрыялаў і асабістых спраў пракурораў раёна, што захаваліся ў архіве аддзела кадраў пракуратуры вобласці, устаноўлена, што першым пасляваенным пракурорам быў Ф. С. Цвірко, яго змянілі А. Г. Нявейкін (1947-1958 гг.), Ю. П. Пільшчыкаў (1958-1959 гг.), Л. Н. Гаўрыленка (1959-1962 гг.).
Далей быў гістарычны перыяд з 25 снежня 1962 г. па 5 студзеня 1965 г., калі Маларыцкі раён не існаваў на карце як адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка ў сувязі з яго расфарміраваннем у склад Брэсцкага і Кобрынскага раёнаў. Адпаведна і пракуратура раёна расфарміравалася.
6 студзеня 1965 г. раён быў зноў адноўлены. Пракуратура таксама была ўтворана ў студзені таго ж года. Штат яе складалі тры пракурорскія работнікі: пракурор, памочнік пракурора і следчы пракуратуры. Першым пракурорам зноў утворанага раёна быў да 1973 года Мікалай Місіюк. Яго змянілі пракуроры Мікалай Лукашэвіч (1973-1978 гг.), Іван Грэчка (1978-1982 гг.), Яўген Ліцкевіч (1982 – 1998 гг.), Мікалай Біліцкі (1998 – 2008 гг.), Міхаіл Зубік (2008 – 2012 гг.).
Шляхам апытання старажылаў уста­ноўлена, што ў пасляваенны перыяд пракуратура раёна знаходзілася ў розных месцах горада: па вул. Чырвонаармейскай, 23 (1945 – 1947 гг.), па вуліцы Савецкай, 67 (1947 – 1962 гг.).
Пасля ўзнаўлення раёна ў 1965 годзе раённая пракуратура размяшчалася ў часовай прыбудове да будынка аддзела ўнутраных спраў па вуліцы Савецкай, 18 (1965 – 1966 гг.). У 1967 – 1992 гг. яна знаходзілася па вуліцы Кастрычніцкай, 1.
Цяпер пракуратура размешчана ў добра­ў­парадкаваным двухпавярховым будынку па вуліцы Школьнай, 11а, які ўзведзены ў 1992 г.

Раман ГУЗЮК,
пракурор Маларыцкага раёна.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 23 от 22.03.17 г.

Добавить комментарий


автомобильные аккумуляторы

steroid-pharm.com/anastrozole.html

создание сайтов в киеве
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!