У канструктыўным дыялогу

Інфармацыйна-прапагандысцкая група № 1 райвыканкама, якую ўзначальвае Мікалай Шум, сустрэлася ў мінулы чацвер з жыхарамі аграгарадка “Лукаўскі”. Удзел у адзіным Дні інфармавання прыняў начальнік штаба ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама Аляксандр Папко. Тэ­мамі для размовы былі вызначаны праф­саюзныя арганізацыі як гарант абароны правоў працоўных, адукацыя, арганізацыя шостага школьнага дня, уступная кампанія 2017 г., прафілактыка карупцыі ў Маларыцкім раёне. Усе яны значныя, актуальныя, таму што закранаюць так ці інакш наша жыццё. Таму і жыхары лукаўскага аграгарадка не былі па­сіўныя, задавалі пытанні, агучвалі перад удзельнікамі інфармацыйна-пра­пагандысцкай групы праблемы, якія хвалююць. І атрымлівалі адказы.
Бацька ўчарашняй студэнткі медыцынскага ўніверсітэта не разумее: дачка па размеркаванні накіравана на працу, праходзіць інтэрнатуру, а ім прыйшло паведамленне, што яна павінна заплаціць збор на фінансаванне дзяржаўных расходаў згодна з Дэкрэтам № 3. Размова міжволі перайшла на тэму рэалізацыі гэтага Дэкрэта. Старшыня райвыканкама Мікалай Шум паведаміў прысутным, што Дэкрэт будзе падкарэкціраваны, да 1 красавіка г.г. адпаведныя органы яшчэ раз прафільтруюць спісы тых, хто павінен плаціць збор, а хто не. Да 1 мая пастаўлена задача працаўладкаваць беспрацоўных. У час сустрэчы кіраўнік раёна пацікавіўся ў дырэктара ААТ “Чырвоны партызан” Сяргея Сцепанюка наконт свабодных вакансій у гаспадарцы. І тут яны ёсць, як адзначыў Сяргей Яфімавіч. Сёння гаспадарка гатова прыняць на работу аператараў машыннага даення, вадзіцеля і трактарыста. Толькі з адной умовай: без шкодных звычак. Тым больш, што і добраўпарадкаванае жыллё можа прадаставіць сям’і – гатовы дом у в. Ужова. Адным словам, работа для тых, хто яе не мае, але жадае працаваць і ўтрымліваць сябе, сваю сям’ю, ёсць.
У час дыялогу працаўнікі ААТ “Чырвоны партызан” пацікавіліся ў кіраўніка раёна наконт чутак пра далучэнне да іх гаспадаркі суседняй — ААТ “ Макраны”.
— Мы вывучаем і прапрацоўваем гэтае пытанне. Яно разглядаецца, але на парадку дня пакуль не стаіць, — адказаў Мікалай Шум.
Члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы далі адказы на іншыя пытанні жыхароў аграгарадка.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: у час Дня інфармавання ў аграгарадку “Лукаўскі”.

Опубликовано ГЧ № 23 от 22.03.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://kompozit.ua/

www.nl.ua

apach.com.ua