Важны дыялог

У раённай гімназіі прайшоў вучэбна-метадычны семінар “Мы з Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна”. Падчас яго правядзення вучні 10 і 11 класаў установы адукацыі сустрэліся з выкладчыкамі БрДУ імя А.С.Пушкіна, якія ўваходзяць у склад прафарыентацыйных груп факультэтаў гэтай установы адукацыі.
Прадстаўнікі ВНУ па-знаё­­мілі старшакласнікаў з універсітэтам, яго структурай, расказалі аб асаблівасцях прыёму, правядзенні ўступных экзаменаў… Акрамя таго, пад­час семінара ўвага бы­ла скіравана на пералік пе­да­гагічных спецыяльнасцей Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, пры паступленні на якія абі­ту­рыенты залічваюцца без уступных экзаменаў.
Напрыканцы сустрэчы на пытанні старшакласнікаў адказалі выкладчыкі БрДУ імя А.С.Пушкіна.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: праф­арыентацыйная сустрэча з выкладчыкамі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


обращайтесь

https://chemtest.com.ua/

kamod.net.ua