Майстры скураной пальчаткі

Маларыцкія майстры скураной пальчаткі, якіх трэніруюць Павел Дзячук і Віталь Касцючык, нядаўна вярнуліся з уз­на­гародамі з адкрытага першынства, якое пра­водзіла Баранавіцкая спе­цыялізаваная дзі­ця­ча-юнацкая школа алім­­пійскага рэзерву па боксе.
Для маларытчан праве­дзеныя баі былі не першымі ў іх спартыўнай кар’еры. Хлопцы старанна рыхтаваліся да баксёрскіх паядынкаў, сур’ёзна адпрацоўвалі тэх­­ні­ку бою, апрабоўвалі навыкі, атрыманыя падчас трэніровак. Таму скарбон­ка дасягненняў адразу папоўнілася ўзнагародамі ўсіх вартасцяў: трыма дыпломамі І ступені, трыма дыпломамі ІІ ступені і двума дыпломамі ІІІ ступені. Ва ўпартай барацьбе на вышэйшую прыступку п’едэстала ў сваіх вагавых катэгорыях узняліся Арцём Брыль (СШ №1, вагавая катэгорыя 30 кг), Антон Казловіч (СШ №1, вагавая катэгорыя 40 кг), Яўген Корзан (СШ №1, вагавая катэгорыя 38 кг). Сярэбранымі прызёрамі першынства сталі Артур Абрамян (раённая гімназія, вагавая катэгорыя 34 кг), Цімур Цярэшка (раённая гімназія, вагавая катэгорыя 30 кг), Дзмітрый Самуйлік (СШ №2, вагавая катэгорыя 30 кг). Бронзу на першынстве “ўзялі” Кірыл Старасотнікаў (СШ №2, вагавая катэгорыя 30 кг) і Павел Панько (СШ №1, вагавая катэгорыя 34 кг). У баксёрскіх паядынках таксама прымалі ўдзел Расціслаў Лышчык (СШ №2) і Ілья Ганчарук (СШ №1). Аднак хлопцы ў лік прызёраў не ўвайшлі, бо ўступілі ма­цнейшым.
Віншуем юных майстроў скураной пальчаткі з выдат­нымі вынікамі і жадаем ім далейшых спартыўных перамог.
* * *
Між іншым, юныя мала­рыцкія майстры скураной пальчаткі таксама ўдала выступілі і яшчэ на адным спаборніцтве – на рэс­публіканскім турніры па боксе памяці бронзавага прызёра чэмпіянату Еўропы, майстра спорту Рэспублікі Беларусь Антона Берната.
На здымку: маларыцкія баксёры са сваімі трэнерамі Паўлам Дзячуком і Віталіем Касцючыкам.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 23 от 22.03.17 г.

Добавить комментарий


http://steroid-pharm.com

www.np.com.ua/torgovaja-mebel-i-oborudovanie/telezhki-pokupatelskie.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!