…За більярдным сталом

Більярд — адзін з нешматлікіх відаў спорту, якім можна пачаць займацца незалежна ад узросту. У ім знайшлі спалучэнне фізічная падрыхтоўка і развіццё інтэлектуальных здольнасцяў. Більярд цяпер ужо наблізіўся да агульнадаступных відаў спорту і ў Маларыце. Яго папулярызацыяй і развіццём пачаў займацца аддзел адукацыі, спорту і турызму сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. З гэтай мэтай у гарадскім Доме культуры нядаўна было праведзена чарговае асабістае першынство Маларыцкага раёна па більярдзе сярод мужчын.
Спаборніцтва, як і ў мінулым годзе, сабрала 10 більярдзістаў горада і раёна, каб выявіць мацнейшага іграка і цікава правесці час за любімым заняткам.
Асаблівая атмасфера і падкрэсленая арыстакратычнасць гэтага віду спорту не пакідала абыякавымі не толькі саміх ігракоў, але і нешматлікіх балельшчыкаў, якія з задавальненнем назіралі за ходам гульні.
Спаборніцтвы па більярдзе прынеслі такія вынікі. Першае месца і кубак другі год запар заваяваў Уладзімір Алесік (раённая ветэрынарная лячэбніца). На другую прыступку п’едэстала гонару ўзняўся Дзяніс Кірыленка (СВК “Дарапеевічы”). У ліку лепшых більярдзістаў — і Сяргей Андрайчук (сельгаспрадпрыемства “Савушкіна”), які заняў трэцяе месца.
Пераможцы атрымалі ўзнагароды з рук Аляксандра Хамічука, намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама.
* * *
Для аматараў інтэлектуальнай гульні ў більярд варта запомніць адрас у райцэнтры: вуліца Вакзальная, 20. У памяшканні гарадской лазні пасля рэканструкцыі з’явіўся пакой адпачынку, дзе можна паіграць у шашкі, шахматы, а таксама – у більярд.
На здымку: пераможцы ІІ асабістага першынства Маларыцкага раёна па більярдзе 2017г.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 23 от 22.03.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.