Валейбольны турнір

У спартыўных залах раённай гімназіі праводзіліся валейбольныя спаборніцтвы ў праграме раённай спартакіяды школь­нікаў. У іх прынялі ўдзел каманды юнакоў з 9 устаноў адукацыі Маларытчыны. У іх саставе спартсмены 2000 года нара­джэння і маладзейшыя.

Спаборніцтвы праводзіліся па кругавой сістэме, а каманда-пераможца вызначалася па большай суме ачкоў. На спартыўных пляцоўках адразу разгарнулася ўпартая і напружаная барацьба, якая ішла літаральна за кожнае ачко. Валейбольныя паядынкі выдаліся цікавымі і напружанымі.
За ўвесь час гульняў яскрава вылучаліся фаварыты – валейбалісты з Чарнянскай СШ. Гэтая каманда юнакоў, тактычна правільна пабудаваўшы гульню, выглядала мацнейшай за іншых, выдзялялася сыгранасцю, трымалася ўпэўнена на пляцоўцы. Таму і стала лідарам у выніковай турнірнай табліцы спаборніцтва. На другую прыступку п’едэстала ўзняліся юныя валейбалісты з Ляхавецкага д/с-СШ. Замкнула тройку прызёраў каманда з Ланской СШ.

На здымку: момант спаборніцтваў.
Фота аўтара.

Опубликовано Гч № 23 от 22.03.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.