Ад Бібліі пачатак

Нядаўна адзначаўся Дзень праваслаўнай кнігі. Ён быў зацверджаны ў 2009г. Сінодам Рускай праваслаўнай царквы. Гэтае свята прымеркавана да выхаду першай на Русі друкаванай кнігі Івана Фёдарава “Апостал”, якая пабачыла свет 1 сакавіка 1564г. (па старому стылю). Хоць, як вядома, пачаткам кнігадрукавання на Беларусі лічыцца 1517 год, калі наш зямляк Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу “Псалтыр”.

Сёння праваслаўнае друкаванае слова даступна кожнаму. Духоўная літаратура ёсць ва ўсіх бібліятэках раёна. Ёсць што выбраць пачытаць і ў бібліятэцы пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыты. У яе фондах цяпер налічваецца некалькі тысяч экзэмпляраў кніг. Літаратуру, што хочаце пачытаць, таксама можна набыць і ў іконнай лаўцы. Там выбар кніг задаволіць любога. Гэта, напрыклад, кнігі на маральную тэматыку, біблейскія гісторыі, праваслаўныя энцыклапедыі, нарысы, тлумачэнні Евангелля, царкоўна-славянскія слоўнікі… Шы­рока ў лаўцы таксама прадстаўлены малітоўнікі, акафістнікі, праваслаўная і дзіцячая мастацкая проза.
Да Дня праваслаўнай кнігі ў прыходах благачыння прайшлі розныя мерапрыемствы. Былі яны арганізаваны таксама і ў бібліятэках раёна. Напрыклад, у раённай бібліятэцы прайшла сустрэча “Праз кнігу – да духоўнасці”, якую падрыхтавала і правяла Вольга Гадзецкая, бібліятэкар. Падчас сустрэчы, дзе прысутнічалі вучні 10 класа СШ №1 і протаіерэй Віктар Паляціла, настаяцель Мікалаеўскага храма г.Маларыта, благачынны прыходаў Маларыцкай царкоўнай акругі, кандыдат багаслоўскіх навук, размова зайшла пра ролю і значэнне кнігі ў жыцці сучаснага чалавека, у тым ліку — і праваслаўную.
-Ва ўсе часы да кнігі ставіліся як да святыні, — гаварыў протаіерэй Віктар Паляціла. — Кнігай кніг па праве лічыцца Біблія – старажытная і вечная скарбніца чалавечай мудрасці на ўсе выпадкі жыцця. Выкладзеныя ў ёй прынцыпы жыцця актуальныя і сёння.
У дзіцячай раённай бібліятэцы было арганізавана інтэрактыўнае падарожжа ў мінулае “Францыск Скарына – сын полацкай зямлі” з удзелам протаіерэя Віктара Паляціла і вучняў 7 “Б” класа СШ №1 райцэнтра. Размова падчас мерапрыемства вялася пра асобу Францыска Скарыны і ролю праваслаўнай кнігі ў духоўным станаўленні асобы.
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: падчас сустрэчы протаіерэя Віктара Паляціла з вучнямі СШ №1 г.Маларыты, прымеркаванай да Дня праваслаўнай кнігі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 25 от 29.03.17 г.

Добавить комментарий


www.profshina.kiev.ua/toyo

www.avtopoliv-gazonov.kiev.ua

https://velotime.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!