Выратавальнікам не хочаце стаць?

У раённай гімназіі прайшоў чарговы дзень прафарыентацыі. На сустрэчу з вучнямі 9-11 класаў прыйшоў старшы інспектар аддзела арганізацыі навучання насельніцтва і прафпадрыхтоўкі Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС маёр Уладзіслаў Дульчэўскі. Ён расказаў прысутным пра будні, спецыфіку і асаблівасці службы тых, хто звязаў свой лёс з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, пра навучальныя ўстановы, дзе можна набыць адукацыю па выбранай спецыяльнасці. А затым адказаў на пытанні вучняў. Прысутныя паглядзелі відэафільм.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Уладзіслаў Дульчэўскі запрашае вучняў набыць спецыяльнасць выратавальніка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


www.agroxy.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!