2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

АДЗІНСТВА СЭРЦАЎ

Сваю сям’ю беларус Мікалай Рыгоравіч і расіянка Ніна Паўлаўна Леўчукі стварылі ў жніўні 1969 года. Ураджэнец вёскі Раматова Маларыцкага раёна пасля службы ў арміі паехаў з мэтай працаўладкавання ў горад Тальяці. Знайшоў работу на аўтазаводзе. Тады там працавала і Ніна Паўлаўна. У Тальяці і перасякліся іх жыццёвыя дарогі.
Усё ў маладой сям’і было добра, падрасталі тры дачкі. Але Мікалаю Рыгоравічу вельмі хацелася на сваю радзіму. Таму размовы на гэтую тэму ў сям’і станавіліся ўсё больш частымі. А аднойчы было вырашана пакінуць Тальяці і пера­ехаць на Маларытчыну. І вось ужо 21 год Леўчукі жывуць у нашым райцэнтры, дзе набылі жыллё і абуладкаваліся. Жаданне бацькоў раздзялілі не толькі малодшыя дочкі Святлана і Надзея, якія стваралі свае сем’і ўжо тут, на Маларытчыне, але і старэйшая Алёна, якая была на той час замужам. І цяпер у іх вялікай расійска-беларускай сям’і — 16 чалавек.
Алёна і Аляксей Панфілавы (на здымку), дачка і зяць Мікалая Рыгоравіча Ніны Паў­лаўны, шчыра расказвалі: яны, як і ўсе ў іх сям’і, вельмі задаволены, што жывуць у Беларусі.
— У нас ёсць жыллё, работа, бясплатна атрымаў вышэйшую адукацыю і працуе галоўным інжынерам у адной з гаспадарак раёна старэйшы сын Даніла. Малодшы, Ягор, зноў жа займаецца на бюджэтным аддзяленні аднаго з Брэсцкіх універсітэтаў, дзе набывае прафесію праграміста.
Нам вельмі падабаецца сам горад Маларыта — спакойны, ціхі, утульны, прыгожы, чысты, як і людзі, што жывуць у ім.
Зрэшты, Ніна Паўлаўна ў свой час з’агітавала на Маларытчыну і сваю сястру з сям’ёй. Таму яе сваякоў у Беларусі стала яшчэ больш. Але не гэта яны лічаць галоўным. Важна, што сярод беларусаў усе яны адчуваюць сябе як родныя, што яны адзіныя з імі сэрцамі. А інакш і не можа быць — мы ж славяне!
Ірына КАСЦЕВІЧ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 26 от 1.04.17 г.

Добавить комментарий


www.seotexts.com/napisanie-statey/

Кроссовый велосипед
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!