ДРЭВЫ БУДУЧАГА

У акцыі, што была арганізавана ў рамках Тыдня лесу ў мінулую суботу ў лясгасе, удзельнічалі не толькі работнікі гэтай дзяржаўнай лесагаспадарчай установы, але і прадстаўнікі райвыканкама, у прыватнасці старшыня Мікалай Шум, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валянціна Жалнерык, першы сакратар райкама БРСМ Аляксей Дзямінскі і члены БРСМ — вучні гарадскіх школ. 

У 22-ім квартале Маларыцкага лясніцтва на ўчастку, дзе былі выкарчаваны дрэвы, што хварэлі, яны садзілі сасну і бярозу.
Як адзначыў галоўны ляснічы лясгаса Мікалай Чыж, маладых дрэўцаў у лясніцтвах штогод са­дзяць шмат, у залежнасці ад наяў­насці лесакультурных плошчаў.
— Вось і сёлета ў лю­­тым-сакавіку мы вы­садзілі сасну, вольху і бярозу на плошчы 120 гектараў, — удакладняе Мікалай Іванавіч. — На 50 гектарах лес абнавілі. На ўчастку, дзе цяпер працуюць людзі, зноў жа садзім маладыя дрэўцы, каб аздаравіць лес.
Цікаўлюся ў Мікалая Іванавіча, колькі трэба будзе расці маладым саджанцам, каб яны сталі паўнацэннымі дрэвамі.
— Узрост спеласці сасны — 91 год,-расказвае Мікалай Іванавіч, — бяроз — 61-71, вольхі — 51-61, асіны — 41-51, дуба — 101-121.
А гэта значыць, што лес, у які ператворацца высаджаныя ў той дзень маладыя сосны і бярозы, змогуць убачыць і карыстацца яго дарамі ўжо будучыя пакаленні. Таму ўсім нам важна памятаць, што знішчыць маладое ці старое дрэва можна ўсяго за некалькі секунд, а каб выгадаваць лес — патрэбны дзясяткі гадоў. Дык давайце ўсе разам і кожны паасобку берагчы такое каштоўнае багацце, што ствараюць прырода і рукі людскія.
Ірына КАСЦЕВІЧ.

На здымках: удзель­­­нікі акцыі, прысвечанай Тыдню лесу.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 27 от 5.04.17 г.

Добавить комментарий


look babyforyou.org

www.topobzor.info

https://apach.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!