Спаборніцтвы школьных інтэлектуалаў

Завяршыўся раённы этап рэспубліканскіх алімпіяд. На гэты раз інтэлектуальныя спаборніцтвы праводзіліся па 15 прадметах школьнага курсу і краязнаўству. Удзел у іх прынялі прадстаўнікі ўсіх устаноў адукацыі раёна, аднак прызавыя месцы здолелі заняць толькі 14 школ раёна,  раённая гімназія і прафесійны ліцэй. Па колькасці заваяваных узнагарод бясспрэчным лідарам зноў стала раённая гімназія. Яе вучні ў сваёй скарбонцы ў агульнай колькасці маюць 44 прызавыя месцы. На другой прыступцы – СШ №2, на трэцяй – Ланская СШ. Некаторыя вучні здолелі ўзняцца на п’едэстал пашаны адразу па некалькіх прадметах. У ліку такіх, напрыклад, Ганна Афанасенка, вучаніца 11 класа Гвозніцкага д/с-СШ, якая заняла першыя месцы па беларускай і рускай мовах і літаратуры, геаграфіі; Марына Качанка, вучаніца 10 класа раённай гімназіі,  якая па матэматыцы і гісторыіі апынулася на першым месцы, па біялогіі – на другім, па хіміі – на трэцім; Дзмітрый Строк, вучань 11 класа раённай гімназіі, па гісторыі, грамадазнаўству і краязнаўству заняў другія месцы; Дар’я Міхалюк, вучаніца 11 класа СШ № 2, апынулася на другім месцы па англійскай мове, па хіміі і біялогіі – на трэцім; Людміла Аўдзіюк, вучаніца 11 класа раённай гімназіі, па рускай мове і літаратуры, матэматыцы і фізіцы заваявала трэція месцы…
З 10 студзеня па 4 лютага пройдзе абласны этап рэспубліканскіх алімпіяд. Ён упершыню будзе праве­дзены ў новым фармаце. У якасці эксперыменту плануецца стварыць умовы, пры якіх адзін і той жа вучань адначасова зможа прадэманстраваць свае веды ў алімпіядзе па некалькіх вучэбных прадметах. Да гэтага для ўдзелу на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах вучню дазвалялася выбраць толькі адзін прадмет.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Ганна Афанасенка, трохразовая пераможца раённых школьных алімпіяд.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


www.shtory.ua

そこ

>www.nissan-ask.com.ua
nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua<>www.nissan-ask.com.uanissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.uanissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua<>www.nissan-ask.com.ua
nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua<
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!