у кампаніі бегуноў

Ксенія Заматаева вучыцца ў 7 “Б” класе СШ №1. У вольны ад вучобы час яна наведвае заняткі па лёгкай атлетыцы ў Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе Маларыцкага раёна. Дзяўчынка цяпер займаецца пад кіраўніцтвам трэнера Сяргея Астапука. Нядаўна Ксенія прымала ўдзел у першынстве Брэсцкай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2003 года нараджэння і маладзейшых у некалькіх дыстанцыях. У бегу на 2000 метраў яна стала першай з вынікам 7.26.51 секунды, а на дыстанцыі 1000 метраў – другой, уступіўшы пераможцы ўсяго 2.72 секунды.

— Сур’ёзна бегам займаюся толькі 2 гады, — гаворыць Ксенія, якая ўжо мае трэці разрад у гэтым відзе спорту. – Раней захаплялася футболам. Займацца бегам мне параіў мой дзядуля Іван Іванавіч Заматаеў, марафонец. Ён быў першым маім трэнерам. Цяпер жа трэніроўкі наведваю 3-4 разы на тыдзень, займаюся паўтары гадзіны.
Гэта не першы ўдзел і перамога Ксеніі Заматаевай на абласных спаборніцтвах па бегу. У снежні мінулага года, напрыклад, на ана­лагічных спаборніцтвах спартсменка была чацвёртай на дыстанцыі 1000 метраў і трэцяй – на дыстанцыі 2000 метраў.
-Ксенія, якія планы на будучае?
— Стаць першай на некаль­кіх дыстанцыях па бегу. Хацелася б таксама прыняць удзел у рэспубліканскіх ці на­ват міжнародных спа­борніцтвах па лёгкай атлетыцы. Мая мара – вучыцца ў Брэсцкім абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву.
Сяргей Астапук працуе на вынік. Значных поспехаў дасягнуў ужо не адзін яго вучань. Трэнер перакана­ны, што Ксенія Заматаева здолее дасягнуць высокіх спартыўных вышынь, як гэта раней зрабілі Іван Лук’янчук, чэмпіён РБ па спартыўнай хадзьбе, і Дзмітрый Лук’ян­чук, чэмпіён РБ па спартыўнай хадзьбе і член нацыянальнай зборнай па спартыўнай хадзьбе, а таксама – Барыс Шаргар, Сяргей Шаўчук, Мікалай Картавых, Аляксандр Каламіец, кандыдаты ў майстры спорту, Аляксандр Сіпчук…
У першынстве Брэсцкай вобласці па лёгкай атле­тыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2003 года нараджэння і маладзейшых прымалі ўдзел і іншыя юныя спартсмены Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Маларыцкага раёна. Гэта, напрыклад, Мікалай Жыгарэвіч (Радзежская СШ, які заняў чацвёртае месца на дыстанцыях 1000 і 2000 метраў, трэнер Сяргей Астапук), а таксама Аляксандра Косік (Мельніцкая БШ, пятыя вынікі на дыстанцыях 1000 і 2000 метраў, трэнер Віталій Пішчык) і Дар’я Косік (Мельніцкая БШ, чацвёртае месца на дыстанцыі 1000 метраў, трэнер Віталій Пішчык).

На здымку: Ксенія Заматаева са сваім трэнерам Сяргеем Астапуком.

Опубликовано ГЧ № 27 от 5.04.17 г.

Добавить комментарий


источник chemtest.com.ua

https://progressive.ua

www.best-cooler.reviews/category/types/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!