ДЗЕЦІ І КАМП’ЮТАР

Расце колькасць злачынстваў палавой недатыкальнасці, у выніку якіх ахвярамі сталі дзеці і падлеткі. З улікам даступнасці сеткі Інтэрнэт, выкарыстання разнастайных дадаткаў для смартфонаў, бескантактная вярбоўка атрымала шырокае распаўсюджванне. Найбольшую трывогу выклікае наяўнасць сваіх старонак у сацыяльных сетках у дзяцей і падлеткаў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, якія з’яўляюцца найбольш лёгкімі і даступнымі патэнцыяльнымі ахвярамі для педафілаў. Тактычны падыход дарослага чалавека да непаўналетняга, як правіла, з сексуальнымі мэтамі атрымаў назву “Грумінг”. Размова ідзе пра намёкі, спакусы і маніпуляцыі.

Да нядаўняга часу такому тыпу злачынцаў патрабавалася некалькі месяцаў для таго, каб увайсці ў давер да сваіх ахвяр, — яны нават знаёміліся з іх сем’ямі, каб не выклікаць падазрэння. Але дзякуючы Інтэрнэту ланцужок скараціўся, і ўсе працэсы спрасціліся.
Злачынца паступова збі­рае персанальную і кантактную інфармацыю пра дзіця. Выкарыстоўваючы такія метады, як спакуса, правакацыя, адпраўленне парнаграфічных карцінак, у выніку дабіваецца таго, каб дзіця распранулася ці выканала дзеянні сексуальнага характару перад вэб-камерай, альбо адправіла свае адкрытыя фотаздымкі. Пасля гэтага злачынца пачынае лякаць ахвяру, адпраўляючы ёй пісьмы з патрабаваннем даслаць больш шчыры матэрыял ці ўступіць з ім у фізічную блізкасць. Паступова адбываецца пераход з віртуальнага свету ў рэальны.
Адным з прыкладаў рас­пушчаных дзеянняў з’яўляецца ўзбуджаная ў кастрычніку мінулага года крымінальная справа ў адносінах непрацуючага грамадзяніна К., жыхара Брэста, які з чэрвеня па кастрычнік з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі вёў у Інтэрнэце перапіску інтымнага характару з малалетнімі дзяўчынкамі і аднойчы пры сустрэчы прадэманстраваў ім адкрытыя палавыя органы. Устаноўлена больш за 150 дзяцей і падлеткаў да 14 гадоў, з якімі ён уступаў у перапіску інтымнага характару, выбарачна ў ходзе яе распаўсюджваў фатаграфіі, дзіцячыя парнаграфіі, відэа- ролікі. Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 169 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Дзеянні па разбэшчванні”. Абвінавачваемаму пагражаюць арышт ці пазбаўленне волі на тэрмін ад 1 да 3 гадоў.
Асобую ролю ў выяўленні фактаў насілля на ранніх этапах павінны выконваць спецыялісты ўстаноў адукацыі, якія могуць назі­раць за непаўналетнім пра­цяглы час. Ім неабходна звяртаць увагу як на фізічныя прыкметы насілля над дзецьмі (экзэма, дэрматыт, герпес на твары, губах, сінякі і інш.), так і на змяненні ў эмацыянальным стане і зносінах (раптоўная замкнутасць, падаўленасць, адхіленасць і інш.).
Вельмі важна, каб кам­п’ютар, што выкары­стоў­ваюць дзеці, быў надзейна абаронены з дапамогай антывіруснай праграмы. Акрамя таго, сучасныя тэхналогіі дазваляюць абмежаваць доступ дзіцяці да сайтаў з падазронай інфармацыяй.
На тэрыторыі вобласці ёсць ужо не адзінкавыя факты распаўсюджвання непаўналетнім парна­гра­фічных матэ­рыялаў. За ўчыненне такіх дзеянняў прадугледжана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ ці штрафу, альбо папраўчых работ на тэрмін да 2 гадоў, ці арышт. Тыя ж дзеянні, учыненыя групай асоб па папярэдняй змове альбо арганізаванай групай ці з выкарыстаннем Інтэрнэту, а таксама распаўсюджванне, рэкламаванне, трансляцыя ці дэманстрацыя непаўналетняму пар­награфічных матэрыя­лаў, друкаваных выданняў, адлюстраванняў, ві­дэа­фільмаў, сцэн парна­гра­фічнага зместу, учыненыя асобай, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў.
Аляксандр ПАПКО, начальнік штаба ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.

Опубликовано Гч № 27 от 5.04.17г.

Добавить комментарий


steroid-pharm.com

https://webterra.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!