Выхоўваць на ідэалогіі дабра

У мінулы чацвер у Брэсце прайшоў семінар, арганізаваны галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама і кафедрай журналістыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна на тэму ”Рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі ў сучаснай медыйнай прасторы”.

Перад удзельнікамі семінара, а гэта кіраўнікі друкаваных рэгіянальных сродкаў масавай ін­фар­мацыі, выступілі начальнік галоўнага ўпраў­лення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага абл­выканкама Таццяна Гагакава, галоўны рэдактар брэсцкай аб­ласной газеты”Заря” Аляксандр Лагвіновіч, загадчыца кафедры жур­­налістыкі ўстановы адукацыі”Брэсцкі дзяр­жаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна” кандыдат філалагічных навук, дацэнт Людміла Скібіцкая, дэкан філалагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Таццяна Сянькевіч.
Галоўная думка, якая гучала ў выступленнях кож­­нага з іх, — як важна, каб з маладых журналістаў, якія толькі пачынаюць свой прафесійны шлях, выйшлі адукаваныя, у тым ліку і палітычна, спе­цыялісты, якія бачылі б свой прафесійны абавязак не ў пагоні за сенсацыяй, а выхоўвалі добрым, шчырым словам. А яно, як вядома, толькі станоўчым у сэрцах людскіх адгукаецца.

— Усіх нас аб’ядноўвае дабро. І няхай не сёння, не заўтра, але яно абавязкова пераможа! Вось чаму галоўнай місіяй журналіста лічу выхаванне грамадства на ідэалогіі дабра,-гаварыла Таццяна Сянькевіч.
Журналісты-практыкі: адказны сакратар абласной газеты “Заря” Святлана Таболіч, рэдактар баранавіцкай аб’яднанай газеты “Наш край” Таццяна Карпік, рэдактар КУП “Рэдакцыя бярозаўскай раённай газеты”Маяк” Генадзь Курыловіч, рэдактар кобрынскай раённай газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік, рэдактар камянецкай раённай газеты “Навіны Камянеччыны” Віктар Дулевіч, рэдактар аддзела пінскай раённай газеты “Палеская праўда” Наталля Мілеўская дзяліліся сваімі меркаваннямі па ўдасканаленні прафесійнай падрыхтоўкі, напрацоўцы практычных навыкаў студэнтамі аддзялення журналістыкі, расказвалі, што найбольш дапамагае рухаць наперад і акупляць сайт выдання, аб характэрных памылках, што дапускаюць маладыя журналісты і чым яны выкліканы, дзякуючы чаму не зніжаецца тыраж газеты, што канкрэтна дапамагае эфектыўна працаваць са зваротамі грамадзян, рухаць наперад газету ў сацыяльных сетках і г. д.
У час “круглага стала”, які быў ар­ганізаваны па тэме “Кадравае забеспячэнне дзейнасці рэгіянальных СМІ”, удзельнікі семінара гаварылі аб тым, як дапамагчы маладым журналістам адаптавацца да прафесіі, як важна, каб побач быў вопытны, уважлівы і чулы настаўнік, і што самае галоўнае ў прафесіі журналіста — быць неабыякавым, ініцыятыўным, умець правільна ацэньваць жыццёвыя сітуацыі і факты, мець цвёрдую грамадзянскую пазіцыю і ніколі не ісці на здзелку са сваім сумленнем.
Ірына КАСЦЕВІЧ.

Опубликовано ГЧ № 29 от 12.04.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.