Па маршруту ў мінулае

У раёне распачаты шэраг ме­ра­прыем­стваў, прысвечаных 72-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Першым з іх стаў раённы аўтапрабег «Памяць», які прайшоў шостага красавіка па маршруту “Маларыта – Хаціслаў”. Удзельнікамі прабегу сталі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Сацюк, інструктар Кобрынска-Маларыцкай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Валянціна Козак, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Жалнерык, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Аляксей Дзямінскі, старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Бойка і прадстаўнік Маларыцкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Леанід Падалінскі.
Удзельнікі прабегу наведалі Хаціслаўскую школу, дзе папрысутнічалі на канцэрце, падрыхтаваным вучнямі школы і іх педагогамі. Навучэнцы пазнаёмілі гасцей з тым, што адбывалася ў іх мясцінах падчас вайны, а Фёдар Сацюк, у сваю чаргу, адказаў дзецям на іх пытанні. Фёдар Фёдаравіч пажадаў маладому пакаленню моцнага здароўя, не паўтараць памылак мінулага і чыстага неба над галовамі.
Удзельнікі аўтапрабегу «Памяць» усклалі таксама кветкі ля Кургана Славы.
Павел КАНАНОВІЧ.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 29 от 12.04.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.engi.kiev.ua

купить металлочерепицу в киеве

tmtravel.com.ua/tayiland/