Кантэйнеры новыя, а свядомасць?

Выкідваючы ў кантэйнеры цвёрдыя камунальныя адходы, мы з вамі не задумваемся, як з імі абыходзяцца далей. А між тым, перш чым трапіць на палігон, цвёрдыя камунальныя адходы праходзяць так званую фільтрацыю на лініі па сартаванню другасных матэрыяльных рэсурсаў. Колькі іх было перапрацавана за мінулы год? Колькі другасных матэрыяльных рэсурсаў выбрана з агульнай масы адходаў? Ці выконвае КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” планы па нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў? На гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнту рэдакцыі адказаў намеснік дырэктара КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” Міхаіл Саўчук.

— Міхаіл Дзяні­савіч, дык колькі ад­ходаў было перапрацавана за мі­нулы год?
— 4,3 тысячы тон.

— А колькі другасных матэрыяльных рэсурсаў было выбрана з агульнай масы адходаў, што паступілі на лінію сартавання?
— Прыкладна каля 8,6%. У той час, калі ў цэлым па рэспубліцы доля іх складае 15%. Але трэба ўлічваць натуральныя страты, тыя, што нельга прывесці ў стан, прыдатны для перапрацоўкі. Калі больш рупліва перабіраць адходы, знізіцца хуткасць. Каб павялічыць апошнюю і захаваць выбарку, патрэбны дадатковыя сілы. На лініі сартавання цяпер працуе толькі 4 сартавальнікі.

— Колькі сабрана другасных матэрыяльных рэсурсаў за 2016 год?
— Адходаў паперы і кардону выбрана – 75,3 тоны, ці 66,2% ад нарыхтаваных, адходаў шкла – 41,9 тоны, ці 27%, палімерных адходаў 58,7, ці 86,2%.
У цэлым па выніках работы за 2016 год намі як тэрытарыяльным аператарам перапрацавана і зда­дзена на прадпрыемствы рэспублікі адходаў паперы і кардону – 186,6 тон, адходаў шкла – 187,1 т, палімерных адходаў – 78,7, зношаных шын – 83,8 т. Гэта на 1277 тон больш, чым у 2015 годзе. Але, на жаль, не атрымалася сабраць неабходную колькасць паперы і кардону (усяго толькі 41,5% ад задання) і шкла (71,1%). Затое план па зборы палімераў і зношаных шын быў выкананы.

— У горадзе з’яві­- ліся новыя кантэйнеры. У чым іх перавага?
— Стаіць задача да 2020 года давесці ўзровень адбору другаснай сыравіны да 25% (цяпер – 15%). Таму прымаюцца меры па выкананні пастаўленай задачы. Адна з такіх мер – замена старых кантэйнераў на больш сучасныя. Кантэйнеры па 0,75 м. куб., якія мы закупалі раней, не ў поўнай меры ўжо адпавядаюць патрабаванням часу, таму паступова мы пераходзім на новы від кантэйнераў, так званыя еўракантэйнеры.
Летась за сродкі аператара другасных матэрыяльных рэсурсаў – а гэта больш чым мільярд рублёў – купілі 201 еўракантэйнер і смеццявоз для іх абслугоўвання. Гэтыя кантэйнеры прызначаны для раздзельнага збору адходаў – паперы, шкла, пластыку. Еўракантэйнеры – ацынкаваныя, значна адрозніваюцца па канструкцыі ад звыклых нам кантэйнераў ёмістасцю 0,75 метраў кубічных. За кошт вялікай ёмістасці (1,1 м. куб.) кантэйнеры можна больш рэдка абслугоўваць, а канструкцыя накрыўкі не дазваляе іх перапаўняць і класці ў кантэйнеры непатрэбнае, накшталт галін дрэў, дошак і да т.п. Другасная сыравіна загружаецца ў прадугледжаныя на накрыўцы загрузачныя адтуліны.

— Значыць, можна спадзявацца, што на­­­сельніцтва будзе больш актыўна і якасна раздзяляць адходы?
— Што датычыць насель­-­ ніцтва, дык у раёнах шматпавярховай забудовы практычна ўсе пляцоўкі абсталяваны кантэйнерамі для раздзельнага збору. У прыватным сектары ўстаноўлена 47 кантэйнераў.
Узровень свядомасці грамадзян, безумоўна, паступова павышаецца, але да 100-працэнтнай яе нам яшчэ вельмі далёка. На жаль, яшчэ хапае прыкладаў несвядомых адносін грама­дзян да раздзельнага збору адходаў, не ўсё так добра і ў арганізацыях горада. І нават раздзеленыя адходы праходзяць дасартаванне на лініі.
Усім нам неабходна памятаць, што нават самыя дасканалыя кантэйнеры адходы не раздзяляюць. Таму грама­дзянам неабходна самім быць больш свядомымі і правільна сартаваць адходы, памятаючы, што яны з’яўляюцца каштоўнай сыравіный для перапрацоўчых прад­прыем­стваў.

— Што яшчэ ро­біц­ца для паве­лічэння аб’ё­маў збору другаснай сыравіны?
— Працягваецца работа па аптымізацыі сеткі звалак. Летась закрылі і рэкультывавалі 4 звалкі ў сельскай мясцовасці: у Пажэжыне, Мельніках, Арэхаве і Гвозніцы. Гэтая работа будзе працягвацца і сёлета.
— Не дапусціць захавання другасных матэрыяльных рэсурсаў на звалках- такі наш дэвіз. Мы стараемся, каб адходы з сельскіх населеных пунктаў вывозіліся на лінію сартавання, а затым – на гарадскую звалку. Між іншым, на апошняй працуюць вартаўнікі-кантралёры, якія ў выпадку спробы ўвозу другасных матэрыяльных рэсурсаў прымаюць меры для таго, каб не прапусціць транспартны сродак на звалку, інфармуюць нашу службу, мы складаем пратакол і перадаем яго ў прыродаахоўную інспекцыю. Праўда, вартаўнік дае магчымасць паехаць і адсартаваць адходы, перш чым прыняць рашучыя меры. Калі няма магчымасці для самастойнага сартавання, тады гэта можна зрабіць на лініі сартавання.
Для таго, каб раздзельна збіраць адходы, ва ўсіх аграгарадках устаноўлены кантэйнеры. Плануецца правесці работы па закрыцці смеццяправодаў.

— Наколькі сёлета рэальна выканаць заданні па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў?
— Аб’ёмы збору другаснай сыравіны з году ў год павялічваюцца. Не стаў выключэннем і гэты год. Калі летась згодна з заданнем трэба было сабраць 540 тон, дык сёлета 625. Задачы, пастаўленыя перад намі, можна выканаць толькі агульнымі намаганнямі, раздзяляючы адходы па відах у месцах іх збору.
Падрыхтавала
Ірына КАСЦЕВІЧ.

Опубликовано ГЧ № 29 от 12.04.17 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!