Пра зубы, шчоткі, пасты…

Нядаўна адзначаўся Сусветны дзень здароўя поласці рота.
Не сакрэт, што любое захворванне лягчэй папярэдзіць, чым лячыць. Гэта датычыцца і нашых зубоў. Калі правільна даглядаць за імі, можна пазбегнуць і многіх праблем. Галоўнае, каб гэта было сістэматычна. На якасны догляд за поласцю рота і зубамі неабходна выдзяляць не менш 20 хвілін штодзённа.
Першае і галоўнае правіла – зубы трэба чысціць пастай мінімум 2 разы ў дзень і ўдзяляць гэтаму не менш 3 хвілін. А мы ў сярэднім трацім на чыстку зубоў да 40 секунд. Гэтага часу вельмі мала, каб пачысціць усе паверхні і зняць рэшткі ежы. Чысцяць зубы звычайна пасля першага і апошняга прыёму ежы, г.зн., пасля снедання і вячэры. Пасля дзённага прыёму ежы зубы і рот неабходна старанна прапаласкаць. Трэба назаўжды запомніць, што чысціць зубы неабходна пасля ўжывання ежы, а не перад ім. Для прафілактыкі карыесу, акрамя чысткі зубоў зубной шчоткай, трэба выкарыстоўваць дадатковыя сродкі – зубныя ніткі, ёршыкі, скрабкі ці шчоткі для чысткі языка.
Другое правіла – правільна выбраць зубную пасту. Наколькі добра паста пеніцца і якая яна па смаку, вялікага значэння не мае. Галоўная задача звычайнай пасты заключаецца ў тым, каб аблегчыць работу зубной шчотцы. Іншая справа – лячэбна-прафілактычныя пасты, але яны выкарыстоўваюцца не пастаянна, а курсамі. Ёсць пасты супрацькарыесныя, супрацьзапаленчыя, тыя, якія зніжаюць адчувальнасць зубоў ці хуткасць утварэння зубнога каменя. Пасты з антыбактэрыяльнымі ўласцівасцямі ўтрымліваюць трыклазан ці хлоргексідзін. Пасты з пірафасфатамі зніжаюць хуткасць утварэння зубнога каменя і робяць паверхню зубоў больш гладкай. Няма паст, якія адбельваюць. Гэта працяглая і дарагая працэдура праводзіцца ў кабінеце стаматолага. А паста толькі асвятляе паверхню зубоў за кошт перакісу вадароду, які ў ёй утрымліваецца. Фіцінавая кіслата ў пасце выдаляе цёмны налёт, зніжае рызыку ўтварэння каменя. Фтарыд натрыю дапамагае аднавіць эмаль, забяспечвае прафілактыку карыесу. Не бывае паст без кансервантаў натуральных і бяспечных, усё гэта хімія, таму неабходна строга забараняць дзецям глытаць зубную пасту. Галоўная задача бацькоў – прывучаць дзяцей з самага ранняга дзяцінства чысціць зубы і правільна даглядаць за поласцю рота. Да 10 гадоў дзіця трэба кантраляваць, каб чыстка зубоў стала яго прывычкай.
Акрамя шчоткі і пасты, ёсць і іншыя сродкі па догляду за поласцю рота. Пра­чысціць паміж зубамі і выдаліць адтуль налёт, які застаўся, ніякай шчоткай не ўдаецца. Зубачысткі з гэтай задачай таксама не спраўляюцца. Для гэтага існуюць флосы – шаўковыя ці ненатуральныя зубныя ніткі, якімі стаматолагі раяць карыстацца пасля кожнага перакусу. Падчас можа дапамагчы і жавальная гумка. Колькасць слюны ў роце павялічваецца, і яна натуральным чынам ачышчае зубы. Існуюць яшчэ спецыяльныя апаласквальнікі для рота. Яны выдаляюць непрыемны пах, асвяжаюць поласць рота і зніжаюць утварэнне зубнога налёту. Але самае галоўнае – гэта чыстка зубоў. Важна таксама наведваць стаматолага ў прафілактычных мэтах. Дзяцей трэба прыводзіць у стаматалагічны кабінет 1 раз у 3 месяцы, дарослым неабходна прыходзіць – 1 раз у паўгода. Не трэба адкладваць такія візіты і памятаць, што зубы важна своечасова лячыць, нават калі яны малочныя.
Аляксандр АЛЯКСЕЕЎ, загадчык стаматалагічнага аддзялення паліклінікі.

Опубликовано ГЧ № 29 от 12.04.17 г.

Добавить комментарий


Buy Oxyndrol
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!