Скарбніца мудрасці, крыніца ведаў…

Выдавецкі савет Беларускай праваслаўнай царквы, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр (г.Мінск) сталі ініцыятарамі і арганізатарамі правядзення мерапрыемства. Яно прайшло ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Урачыстасць была прымеркавана да юбілею беларускага кнігадрукавання. 

У Дні праваслаўнай кнігі ад Маларыцкага благачыння прыняла ўдзел Ірына Андрайчук, настаўніца Нядзельнай школы пры Мікалаеўскім храме райцэнтра.
-Урачыстае мерапрыемства пачалося з адкрыцця экспазіцыі рэдкіх выданняў Бібліі ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, — гаворыць Ірына Ана­тольеўна. — Цырымонію адкрыцця ўзначалілі Павел, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і Раман Сцяпанавіч Матульскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Затым у канферэнц-зале бібліятэкі адбыўся ўрачысты сход. З вітальным словам да прысутных звярнуўся Павел, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі правёў прэзентацыю факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” ў дваццаці тамах. Першы том серыі быў урачыста перададзены ў бібліятэку Мінскай духоўнай акадэміі. Пасля была канцэртная праграма з удзелам ансамбля скрыпачоў “Сугучча” гімназіі-каледжа мастацтваў імя В.А. Ахрэмчыка (мастацкі кіраўнік Галіна Ганчарова) і дзіцячага харавога калектыву пры ня­дзельнай школе Елісавецінскага манастыра (мастацкі кіраўнік Марыя Бахвалава), якія выканалі канты на пераклады Сімяонам Полацкім біблейскіх псалмоў.
Увазе прысутных была прапанавана ра­бота некалькіх тэ­ма­тычных пляцовак. Асаб­лівую цікавасць выклікала дзіцячая пляцоўка. Тут прайшлі сустрэчы-гутаркі з аўтарамі дзіцячай духоўнай літаратуры, паэтамі, лі­таратуразнаўцамі: Аленай Міхаленка, Таццянай Дашкевіч, Аленай Піменавай, Ігарам Па­левіковым…
Удзельнікі Дня праваслаўнай кнігі маглі наведаць экспазіцыю майстэрні па перапісванні кніг часоў Еўфрасінні Полацкай “Скрыпторый” (узор ХІІ стагоддзя). Тут можна было ўбачыць узноўленыя экспанаты: кола для перасоўвання кніг, прэс для сціскання пергаментных старонак і самі кнігі, замацаваныя на паліцах пры дапамозе ланцужкоў. Таксама можна было пабываць на майстар-класе па каліграфіі, які праводзілі Аляксей Коваль, дызайнер шрыфтоў, куратар студыі каліграфіі, і Ганна Кулікова, кніжны мастак, каліграф.
У фае бібліятэкі працавала выстава кніг беларускіх праваслаўных выдавецтваў, якія прадставілі свае навінкі дзіцячай літаратуры, праваслаўных мас­тацкіх выданняў, тварэнняў святых айцоў і настаўнікаў царквы, а таксама катэхізічных кніг. Уні­каль­ным экспанатам выставы стала факсімільнае ўзнаўленне ру­капісу паслання апостала Пятра, датаванага III стагоддзем. На выставе таксама прадстаўлены былі выданні Бібліі XV — XX стагоддзяў з розных краін: Бе­ларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі і іншых.
У літаратурным кафэ можна было адведаць манастырскія ласункі.
На здымку: Дзень права­слаўнай кнігі, які прайшоў у будынку Нацыянальнай біблія­тэкі Беларусі.

Опубликовано ГЧ № 29 от 12.04.17 г.

Добавить комментарий


подробнее nazarella.com.ua

steroid-pharm.com/

здесь kapli.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!