Праваслаўная кніга — жывая крыніца

Наталля Алесік, бібліятэкар Дварышчанскай сельскай бібліятэкі, нядаўна для мясцовых чытачоў арганізавала і правяла сустрэчу з протаіерэем Уладзімірам Страхой, настаяцелем Праабражэнскай царквы в.Олтуш. Мерапрыемства прайшло пад назваю “Жывая крыніца праваслаўнай кнігі”. Напачатку сустрэчы протаіерэй Уладзімір Страха расказаў аб праваслаўнай веры, яе асноўных адрозненнях ад іншых веравызнанняў і рэлігійных канфесій.

-Народ даўно заўважыў, што надзейным арыенцірам у жыцці чалавека з’яўляецца шчырая вера ў Бога, — сказаў святар. — Яна дапамагае выхаваць у сабе высокія маральныя якасці, пераадольваць розныя жыццёвыя цяжкасці, уплывае на ўнутранае духоўнае станаўленне асобы чалавека. Добра, калі ў сэрцы чалавека ёсць месца Богу. Аднак шлях да яго ў кожнага свой.
Падчас сустрэчы таксама размова зайшла і аб праваслаўнай кнізе, яе ролі ў жыцці кожнага чалавека. Праваслаўная кніга – вялікі дар. Яна з’яўляецца крыніцай бясконцай мудрасці і пазнання сусвету. Праваслаўная кніга здольна на многае. Яна можа наталіць духоўную смагу, перасцерагчы ад неабачлівых учынкаў, прымушае задумацца над сэнсам быцця…
Напрыканцы мерапрыемства протаіерэй Уладзімір Страха адказаў на пытанні прысутных.
* * *
Наталля Алесік для дарослых чытачоў бібліятэкі падрыхтавала выставу праваслаўнай літаратуры і перыядычных выданняў “Праз кнігу – да духоўнасці”, а для дзяцей – выставу кніг “Субяседнікі маёй душы”.

На здымку: падчас сустрэчы протаіерэя Уладзіміра Страхі з чытачамі Дварышчанскай сельскай бібліятэкі.

Опубликовано ГЧ № 29 от 12.04.17 г.

Добавить комментарий


https://jaamboo.com.ua

https://kokun.net

www.topobzor.info/elephone-s7/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!