“Моцная картка”

Безнаяўная аплата і сучасныя плацёжныя інстру­менты даюць шмат пераваг для атрымальнікаў картак, гандлёвых прад­прыемстваў, банкаў, краі­­ны ў цэлым. У ліпені 2016 г. ААТ “Белаграпрамбанк” пер­шым у Беларусі пачаў эміціраваць дэбетавыя плацёжныя карткі міжнароднай плацёжнай сістэмы Mastercard з праграмай лаяльнасці “Моцная картка”. Яна стала цікавым і карысным адкрыццём для многіх беларусаў, якія ўмеюць лічыць свае грошы. “Моцная картка” дазваляе выкарыстоўваць плацёжную картку як банкаўскую і адначасова атрымліваць па ёй скідкі на прадпрыемствах гандлю і сэрвісу. 

У праграме лаяльнасці ўдзель­нічаюць банкі Рэспублікі Беларусь і папулярныя прадпрыемствы гандлю і сэрвісу. Колькасць прадпрыемстваў пастаянна расце.
“Моцная картка” сёння – гэта рэспубліканская праграма лаяльнасці:
— больш за 300 тысяч плацёжных картак выпушчана банкамі;
— 10 банкаў Рэспублікі Беларусь эміціруюць карткі “Моцная картка”;
— больш за 3 тысячы магазінаў і прадпрыемстваў сферы паслуг, якія прадастаўляюць скідкі!
ААТ “Белаграпрамбанк” дае магчымасць атрымаць крэдыт з выкарыстаннем “Моцнай карткі”. Асаблівасці выкарыстання праграмы лаяльнасці “Моцная картка” ў спалучэнні з крэдытнай карткай заключаюцца ў наступным: у адрозненне ад “картак растэрміновак” пры аплаце “Крэдыткай са зніжкай” да цаны тавару прымяняюцца скідкі ў поўным аб’ёме ў адпаведнасці з палітыкай прадпрыемства гандлю (сэрвісу). Па “Крэдытцы са зніжкай” прымяняецца новае паняцце – тэрмін “эквіваленту растэрміноўкі”. Гэта тэрмін, на працягу якога ўсе вашы плацяжы па крэдыту (асноўны доўг і працэнты) будуць роўныя кошту тавару без зніжкі (пры аплаце “карткамі растэрміноўкі” тавар аплачваецца па кошту без зніжкі). “Крэдытка са зніжкай” дае кліенту выбар пагасіць крэдыт раней завяршэння тэрміну “эквівалента растэрміноўкі” – і сэканоміць на пакупцы за кошт зніжкі; пагасіць крэдыт на працягу тэрміну “экві­валента растэрміноўкі” і заплаціць банку роўна столькі, колькі каштуе тавар пры аплаце “карткамі растэрміноўкі”; пагасіць крэдыт у тэрмін да 5 гадоў, рэгулюючы плацяжы па крэдыту згодна са сваёй плацежаздольнасцю. Мы ўпэўнены, што гэты прадукт у першую чаргу цікавы людзям, якія ўмеюць лічыць свае грошы, атрымліваць выгаду і не хочуць пераплачваць па крэдытах за кошт больш высокіх цэн на тавары. Можна атрымаць максімальную скідку на тавар пры прадастаўленні разавых купонаў, якія кліент можа атрымаць за набытыя балы па “Моцнай картцы” і ў купоннай сістэме “Камплімент ад банка”.
“Крэдытка са зніжкай” ад “Бел­аграпрамбанка” – чарговы прадукт на базе Mastercard, новы на беларускім рынку, закліканы зрабіць набыццё тавараў у прад­прыемстваў гандлю і сэрвісу больш зручным і менш затратным. Сёння ў Белаграпрамбанку дзейнічае выгадная прапанова для тых, хто аформіць гэтую картку. Банк праводзіць акцыю, у адпаведнасці з якой для крэдытаатрымальнікаў, што заключылі крэдытны дагавор да 28 красавіка 2017 г., памер працэнтнай стаўкі на працягу першых 180 дзён складзе ўсяго толькі 15% гадавых.
Больш падрабязную інфар­мацыю можна атрымаць па тэл. 2-15-08 і 2-16-00 ці па адрасу: г. Маларыта, вул. Піянерская, 17, ААТ “Белаграпрамбанк”, РКЦ № 15.

Юлія ПСТЫГА, спецыяліст
па рабоце з банкаўскімі плацёжнымі карткамі ІІ катэгорыі аддзела рознічных паслуг РКЦ № 15.

НА ЗДЫМКУ: Юлія ПСТЫГА.

Опубликовано ГЧ № 31 от 19.04.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://topobzor.info

13.ua

Битумная черепица Акваизол