«УМЕЦЬ ПРЫМАЦЬ КРЫТЫКУ, БЫЦЬ САМАКРЫТЫЧНЫМ»

Калектыў раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ўзначаліў новы кіраўнік: Уладзімір Анатольевіч Кляцко.
Анкета “ГЧ”:
Прафесійны багаж: Уладзімір Кляцко нарадзіўся ў 1982 годзе ў Лунінцы, у 2000 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт. У 2006 г. закончыў яго і год праходзіў стажыроўку ў Брэсцкім абласным Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі на пасадзе ўрача-стажора па камунальнай гігіене. З 2007 года і па снежань гэтага працаваў урачом-гігіеністам па раздзелу “Гігіена працы” у Лунінецкім раённым Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Быў старшынёй прафкама, сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ».
Жанаты, мае дачку.
Галоўныя якасці любога кіраўніка: “сумленнасць, працавітасць, патрабавальнасць да самога сябе, магчымасць прымаць правільныя рашэнні ў складаных сітуацыях, уменне прымаць крытыку, быць самакрытычным”.
Думкі пасля першага дня работы: «неадназначныя. З аднаго боку думалася, што цяпер настаў той мамонт, калі можна рэалізаваць задумкі, якія былі ў мяне да гэтага. А з другога боку зразумеў, што акрамя маіх жаданняў, існуе шмат розных фактараў, з якімі трэба лічыцца. У самы першы дзень ужо зразумеў, які цяжар адказнасці кладзецца на мяне, як на кіраўніка, бо даручана ўзначальваць цэлую службу ў раёне.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: галоўны ўрач РЦГіЭ Ула­дзімір КЛЯЦКО.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


аккумулятор для фольксваген

https://onlyyou.od.ua

ry-diplomer.com/kupit-diplom-avtoslesarya