Маларытчане на фестывалі мастацтваў

Першая прыватная вакальная эстрадная студыя “Music boom” Вікторыі Ляўчук (месца прапіскі: г.Маларыта, вул.Паркавая, Дом быту) папаўняе сваю скарбонку дасягненняў ўзнагародамі рознага ўзроўню. Нядаўна студыйцы Вікторыі Аляксандраўны прымалі ўдзел у ІІ міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў “Музыкі свет”. Арганізатарам і заснавальнікам гэтага творчага спа­бор­ніцтва выступіў музычны адукацыйны цэнтр ААТ “Эстрадная школа талентаў” пры падтрымцы ГА “Беларускі саюз музычных дзеячоў” пры супрацоўніцтве з міжнародным дабрачынным фондам дапамогі дзецям “Шанц”.
Прафесійнае журы, у склад якога ўва­ходзілі педагогі спе­цыя­лізаваных навучальных устаноў, вядомыя артысты, заслужаныя дзеячы культуры, лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, кампазітары і аранжыроўшчыкі, кіраўнікі творчых калектываў, прадзюсары, вызначыла лепшых. У іх лік трапілі і маларытчане.
За высокую пад­рыхтоўку Арсеній Галоўчык (вучань 2 “А” класа раённай гімназіі) па выніках выступлення ў намінацыі “Эстрадны вакал сола. 8 гадоў” узнагароджаны Дыпломам І ступені. Ён таксама атрымаў дыплом за артыстызм. На суд журы Арсеній прадставіў песню на рускай мове “Спявай са мною”. Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Эстрадны вакал сола. 6 гадоў” адзначана Марыя Пстыга (вучаніца 1 “Б” класа раённай гімназіі) за выкананне песні “Такая заводная”. Яшчэ адна ўдзельніца – Яна Філановіч, вучаніца 7 класа Чарнянскай СШ, – узнагароджана Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Эстрадны вакал сола, 13 гадоў”. Яна на суд журы прадставіла песню “Зачем”.
Для юнага артыста Арсенія Галоўчыка, напрыклад, выступленне на рэспубліканскай сцэне было першым у жыцці. Зразумела, што хлопец вельмі хваляваўся і перажываў.
— Мама была ў зале і мяне падтрымлівала, — кажа Арсеній. – На сцэну я выйшаў упэўненым у сабе. Калі мне сталі апладзіраваць пасля выступлення, зразумеў, што праспяваў добра.
— Арсеній, а кім ты хочаш стаць, калі вырасцеш?
— Я бачу сябе і футбалістам, і міліцыянерам… — пачаў загінаць пальцы на руцэ юны артыст. – А можа, і спеваком буду, калі набяруся вопыту выступаць на сцэне. Гэтая мара ў мяне самая апошняя – сёмая.
— А што табе даюць заняткі ў вакальнай студыі?
— Добры настрой.
— Над чым працуеце цяпер? — пытаюся ў Вікторыі Ляўчук.
— Задумак шмат розных. Пакуль старанна са сваімі студыйцамі працуем, рыхтуемся да новых выступленняў. Удзелы ў конкурсах патрабуюць сур’ёзнай і грунтоўнай падрыхтоўкі. А гэта забірае шмат вольнага часу дзяцей. У кожнага майго “вучня” свая, індывідуальная праграма навучання і вучэбна-тэматычны план. Думаю, што ў кожнага з іх яшчэ будзе не адна творчая перамога. Галоўнае – паверыць у сябе, у свае творчыя сілы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Вікторыя Ляўчук са сваімі студыйцамі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 31 от 19.04.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


progressive.ua

np.com.ua/elektromehanicheskoe-oborudovanie/testomesy.html

Узнайте про нужный блог , он рассказывает про перевозка мебели киев man-ms.com.ua/