ТАЛАКА на агульную карысць

Па традыцыі адзін дзень красавіка – гэта дзень чыстай суботы, калі добраўпарадкоўваюцца населеныя пункты, наводзіцца парадак на іх тэрыторыях, прыводзяцца ў належны стан гісторыка-культурныя каштоўнасці, рыхтуюцца дзіцячыя аздараўленчыя ўстановы да летняга сезону. Сёння ў раёне, як і ў вобласці, у краіне праходзіць рэспубліканскі суботнік. Удзел у ім, па папярэдніх дадзеных, прымаюць каля 7 тысяч чалавек.
Многія ў гэты дзень, як адзначыў кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні суботніка намеснік старшыні райвыканкама Віктар Сарока, працуюць непасрэдна на рабочых месцах. Работнікі камунальнай гаспадаркі заняты на гарадскіх тэрыторыях – стараюцца, каб наш прыгожы горад стаў яшчэ больш цудоўным месцам для пражывання маларытчан і шчырай зайздрасці для гасцей. Работнікі райвыканкама запланавалі ў дзень чыстай суботы папрацаваць на вуліцы Азёрнай і акультурыць бераг “ваеннага” возера.
Палавіна заробленых на рэспуб­лі­канс­кім суботніку грошай паступае ў Міністэрства фінансаў, а палавіна застаецца ў распараджэнні Брэсцкага аблвыканкама. Апошнія будуць накіраваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, на будаўніцтва мала­дзёжнага патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай вобласці і выраб скульптуры, прысвечанай юбілею кнігадрукавання – помніка Брэсцкай бібліі, аб’екта, рэалізуемага ў рамках плана мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Ніна СВІЦЮК.

Опубликовано ГЧ № 32 от 22.04.17 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!