Дзень чысціні

Маларытчына стала яшчэ больш чыстай і ўтульнай.
Гэтаму паспрыяў рэспубліканскі суботнік.

У гэты дзень паўсюдна кіпела работа. Справу знайшоў кожны. Падчас правядзення суботніка першачарговая ўвага была нададзена навядзенню санітарнага парадку і добраўпарадкаванню населеных пунктаў. Прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў Маларытчыны працавалі ў асноўным на сваіх адміністрацыйных тэрыторыях, прылеглых і замацаваных за суб’ектамі гаспадарання ўчастках, у дварах жылых забудоў, на вуліцах горада і сельскіх населеных пунктаў…
Падчас суботніка ўдзельнікі яго разбівалі клумбы, падфарбоўвалі будынкі, зграбалі леташняе лісце, ліквідавалі звалкі, рамантавалі агароджы, рыхтавалі дзіцячыя аздараўленчыя лагеры да летняга сезону, а таксама наводзілі парадак ля памятных месцаў раёна: ля мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Прыклад у добраўпарадкаванні горада паказалі прадстаўнікі ўлады раёна разам з кіраўніком Мікалаем Шумам. Яны займаліся спачатку высечкай кустоўя на Ваенным возеры. Затым усе разам ачышчалі каналы ад дзікага кустоўя і дрэў на вуліцы Азёрная.
Актыўна папрацавалі на суботніку і вучні ўстаноў адукацыі Маларытчыны. Напрыклад, старшакласнікі раённай гімназіі ў гэты дзень у гарадскім парку добраўпарадкоўвалі тэрыторыю Памятнага знака ў гонар вызвалення Маларыты, збіралі смецце на берагах ракі Рыта.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымкУ: падчас правядзення рэспубліканскага суботніка ў Маларыце.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 33 от 29.04.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


еще по теме

http://gas-energy.com.ua/

velotime.com.ua/