Полк “бессмяротных” імёнаў

Вялікая Айчынная вайна закранула практычна кожную савецкую сям’ю. Памяць пакаленняў і сёння свята захоўвае імёны франтавікоў і працаўнікоў тылу, якія адстаялі ў ліхія ваенныя гады мір, свабоду і незалежнасць Радзімы. Ужо не першы год у Маларыце ў Дзень Перамогі, 9 мая, раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ” арганізоўвае акцыю “Бессмяротны полк”. Удзельнікі яе ў святочнай калоне праносяць па цэнтральнай вуліцы нашага горада партрэты ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Вельмі прыемна, што з кожным годам удзельнікаў акцыі становіцца ўсё больш.
І сёлета мы запрашаем усіх, хто жадае прыняць удзел у акцыі “Бессмяротны полк”. Для гэтага трэба вырабіць транспарант з фатаграфіяй свайго сваяка — ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, які загінуў на палях бітваў або памёр у пасляваенны час. Памер фатаграфіі – 30 на 40 сантыметраў (фармат А3). Пад фатаграфіяй размяшчаюцца: прозвішча, імя, імя па бацьку (абавязкова) ветэрана, а таксама воінскае званне і род войскаў (па магчымасці).
Фатаграфіі можна раздрука­ваць у індывідуальнага прад­прымальніка Міхаіла Крэня па адрасе: г. Маларыта, вул. Паркавая, д. 4. Па ўсіх пытаннях удзелу ў акцыі “Бессмяротны полк” звяртайцеся ў раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ”: будынак райвыканкама, 4 паверх, каб. 84, тэл. 2-29-67.
Аляксей ДЗЯМІНСКІ.

На здымку: памяць аб героях вайны — бессмяротная.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 33  от 29.04.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.shtory.ua

здесь pharmacy24.com.ua

у нас