У спісе гімназістаў значацца

У раённай гімназіі адбылося адно доўгачаканае і адно з галоўнейшых традыцыйных свят гэтай установы адукацыі — тут урачыста пасвячалі ў гімназісты. Для 57 вучняў дзясятых класаў выпаў гонар насіць гэтае высокае званне. Кожны з іх атрымаў “Білет гімназіста” і наказ, дзе сфармуляваны законы і правілы, якіх абавязкова павінен прытрымлівацца сапраўдны гімназіст. Дзесяцікласнікі далі клятву ўсюды і ва ўсім павышаць прэстыж  установы адукацыі, быць першымі ў вучобе, самааддана працаваць на карысць роднага краю. А затым новаспечаныя гімназісты прэзентавалі сябе, прадставіўшы своеасаблівыя міні-спектаклі. Яркія, запамінальныя, арыгінальныя. Менавіта ў іх раскрыўся яшчэ адзін бок таленту юнакоў і дзяўчат. Яны, як сапраўдныя, прафесійныя акцёры і рэжысёры, дзе кожны – непаўторны і таленавіты, зачаравалі гледачоў сваёй гульнёй, уменнем заўважаць незвычайнае ў будзённым.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: момант пасвячэння ў гімназісты.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


купить аккумулятор правый берег

steroid-pharm.com/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!