НАКІРУНАК ДЗЕЙНАСЦІ для ўсіх і кожнага

Як і заўсёды, і на гэты раз шырокі рэзананс у грамадстве атрымала Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь свайму народу. Што “зачапіла” найбольш? Сваімі меркаваннямі з карэспандэнтам рэдакцыі райгазеты дзяліліся самі грамадзяне.
Ларыса ЕЎТУХОВІЧ, метадыст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама:
— У Пасланні Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка акцэнтаваў увагу на важных для кожнага з нас пытаннях. А гэта і працаўладкаванне, і выхаванне маладога пакалення, і ўдасканаленне школьных праграм, і тэма міру на зямлі, добрых адносін з краінамі-суседкамі. Правільна гаварылася і аб тым, што і ў малых гарадах, раённых цэнтрах медыцына павінна пастаянна развівацца, быць на больш высокім узроўні. Хацелася б, вядома ж, каб кожны з нас меў магчымасць рэалізоўваць свае веды па выбранай прафесіі ў сябе на радзіме, каб высокакваліфікаваная праца годна аплачвалася. Наша сям’я, у якой двое дзяцей, не мае патрэбу ў жыллі. Але не ва ўсіх гэтая праблема знята. Таму хацелася б, каб для маладых сем’яў былі больш прымальныя ўмовы набыцця і будаўніцтва жылля.

Віталь
Ганчарук, начальнік райаддзела міліцыі:
— Напэўна, ключавой тэмай сёлетняга Паслання Прэзідэнта можна назваць пытанні нацыянальнай бяс­пекі. Прычым, гэта не толькі ўмацаванне сілавой складаемай. Тэма бяспекі праходзіць чырвонай ніткай праз кожны накірунак, пра які ішла размова: эканоміка, адукацыя, медыцына, ахова здароўя, культура, сродкі масавай інфармацыі і г.д. Найбольш уразіла тое, што акцэнт быў зроблены на выхаванне маладога пакалення. І на самой справе, сёння кожнаму з нас неабыякава, хто заўтра выйдзе са сцен школы, якую жыццёвую пазіцыю ён будзе займаць, як ён разумее дзяржаўныя інтарэсы і ці здольны іх абараніць. А для гэтага, як правільна падкрэслівалася, трэба быць патрыётам сваёй радзімы.

Алена
Марук, старшыня Лукаўскага сельвыканкама:
— У сваім Паслан­ні Аляксандр Ры­го­равіч Лукашэнка падкрэсліў, што ў краіне па-ранейшаму будуць падтрымліваць таленавітую і адораную моладзь. Гэта асобы пласт сярод нас, за якім вялікае будучае. І як важна, каб гэтыя таленавітыя маладыя людзі заўсёды былі ў цэнтры ўвагі, каб пра іх добра ведалі ў сваёй краіне, каб яны прыносілі карысць сваёй Беларусі.

Галіна Маліч, намеснік загадчы­ка цэнтральнай раён­най аптэкі № 14:
— Выступленне Аляксандра Рыго­равіча Лукашэнкі, як заўсёды, было шчырым, таму не магло не закрануць кожнага з нас. Мяне асабіста ўразіла тое, што Прэзідэнт зрабіў акцэнт на важнасць умацавання пярвічнага звяна аховы здароўя, інакш кажучы, на медыка-санітарнай дапамозе, што ў крокавай даступнасці грамадзян, — на ўзроўні ўрачоў участковых, сямейных, агульнай практыкі і г.д. Кваліфікаваная ўрачэбная дапамога павінна быць як мага больш даступнай. Бо здароўе кожнага з нас — гэта асноўнае багацце краіны.

Надзея Бойка, дырэктар ДзУА ”Дарапеевіцкі вучэбна-педа­га­гічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”:
— Кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ў сваім Пасланні акрэсліў важнейшую стратэгічную задачу далейшага развіцця Беларусі. Шмат гаварылася пра значнасць пэўных змяненняў не толькі ў эканоміцы, але і ў іншых сферах, у тым ліку і ў адукацыі. Што і гаварыць, школьныя праграмы сёння не дасканалыя. У многіх з іх не разлічваецца шчыльнасць матэрыялу, адкуль вучні будуць атрымліваць веды. Прэзідэнт правільна заўважыў, што ў нас узніклі вялікія праблемы з выкладаннем фізікі і матэматыкі. Гэта здарылася таму, што колькасць гадзін па названых прадметах скарацілася амаль на трэць. У выніку шчыльнасць матэрыялу павялічылася амаль у два разы, бо многія дзеці па розных прычынах прапускаюць урокі. Зменшыць базу зместу мы не можам. Значыць, застаецца толькі вярнуць тую колькасць гадзін, якая была ў савецкай школе. Думаю, у дадзеным выпадку будзе не зусім мэтазгодным перавыдаваць падручнікі.
Падрыхтавала
Ірына КАСЦЕВІЧ.

Опубликовано ГЧ № 34 от 3.05.17г.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


>www.nissan-ask.com.ua
www.nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua<>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua<сервис nissan>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua<>www.nissan-ask.com.ua
www.nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua<
www.niko-centre.kiev.ua

dapoxetin