Якім павінен быць сучасны ўрок біялогіі?

Адказ на гэтае пытанне паспрабавалі даць настаўнікі біялогіі раённай гімназіі Нэлі Шпетная і Ала Чуль для настаўнікаў біялогіі Маларытчыны, якія нядаўна сабраліся ў раённай гімназіі на майстар-клас.

Нэлі Андрэеўна і Ала Сяргееўна практычна прадэманстравалі, як яны на розных этапах урока выкарыстоўваюць практыка-арыентаваны падыход пры вы­кладанні біялогіі. Бо сённяшні ўрок павінен быць цэласным, звязаным з папярэднім і з на­ступнымі заняткамі, быць звяном ва ўсёй сістэме ўрокаў па пэўнай тэме.
— Вучні сёння павінны вы­карыстоўваць атрыманыя веды, уменні ў розных сітуацыях у паўсядзённым жыцці, — гаворыць Нэлі Шпетная. — Настаўніку неабходна ў першую чаргу арыентавацца на развіццё ў вучняў практычных навыкаў, іх пастаяннае ўдасканаленне, на адкрыццё новага, невядомага раней. Толькі такі ўрок будзе эфектыўным і выніковым.
Ала Чуль пераканана, што сёння на ўроку нельга ўжо абысціся і без выкарыстання інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій. Гэта, на яе думку, патрабаванне, якое дыктуе сам час.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымкУ: падчас правя-дзення майстар-класа настаўнікаў біялогіі ў раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 34 от 3.05.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://etalon.com.ua

majbutne.com.ua

тренболон