Нашы ЮІРаўцы – на вышыні
Каманда юных інспектараў дарожнага руху раённай гімназіі ў складзе Сафіі Сауц, Уладзіслава Дворака, Кірылы Бурштына, Міхаіла Навумчыка (шасцікласнікі), Дзмітрыя Краснажова, Ганны Пішчык (сямікласнікі), Кацярыны Алексяюк і Наталлі Стацюк (васьмікласнікі) заняла другое выніковае месца ў занальным злёце-конкурсе юных інспектараў дарожнага руху.
Праграма злёту-конкурсу, што прайшоў у Камянцы, складалася з 5 выпрабаванняў. У конкурсе “Тэарэтычны экзамен на веданне правілаў дарожнага руху” наша каманда заняла ІV месца, у конкурсе “Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху” — І, у фігурным ваджэнні веласіпеда – ІІ месца (у асабістым заліку лепшымі сталі Міхаіл Навумчык і Уладзіслаў Дворак).
Гімназісты сталі трэцімі ў камандным заліку ў аказанні першай медыцынскай дапамогі (Ганна Пішчык заняла ІІІ месца ў асабістым заліку), у агітацыйна-мастацкім прадстаўленні — таксама трэцімі.
Цяпер юныя інспектары дарожнага руху раённай гімназіі пад кіраўніцтвам Леаніда Лук’янчука і Вольгі Махнавец рыхтуюцца да ўдзелу ў ХХХІХ абласным злёце-конкурсе ЮІРаўцаў, які пройдзе 10-12 мая ў Брэсце. Пажадаем ім поспеху!
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: юныя інспектары дарожнага руху раённай гімназіі з Л.С.Лук’янчуком і В.У.Махнавец.
Фота аўтара.
Опубликовано ГЧ № 34 от 3.05.17 г.