След цёплай сустрэчы

Кажуць, што шчасце маці ў яе дзецях. Так і пра настаўніка хочацца сказаць: шчасце яго ў вучнях
і выпускніках.

У нашай школе ў рамках работы клуба “Прафарыенцір” прайшла сустрэча вучняў 9 – 11 класаў з выпускнікамі, якія прысвяцілі сваё жыццё небяспечнай і нялёгкай прафесіі. Гасцямі школы былі два аднакласнікі, два сябры, два цудоўныя выпускнікі – Валерый Горнік, начальнік крымінальнага вышуку Маларыцкага раённага аддзела ўнутраных спраў, і Максім Дацык, старшы інспектар-інжынер групы сродкаў і сістэм аховы Маларыцкага аддзялення Дэпартамента аховы. Нягледзячы на сваю занятасць і шчыльны графік работы, нашы выпускнікі адразу адгукнуліся на запрашэнне. І з самай першай хвіліны сустрэчы завязаўся зацікаўлены дыялог са старшакласнікамі. Шмат важнай і карыснай інфармацыі пачулі яны ад Валерыя Горніка, які з гордасцю расказваў пра сваю прафесію, пра важнасць яе ў сучасным свеце, пра ролю праваахоўных органаў у нашым грамадстве. Максім Дацык з цеплынёй і шчырасцю ўспамінаў школьныя гады, сваіх настаўнікаў, расказваў вучням пра важнасць вучобы ў школе і пра значнасць сваёй прафесіі цяпер.
Госці ўпэўнена гаварылі, што веды, атрыманыя ў школе, вельмі важныя для далейшай адукацыі. Вучні ж з вялікай цікавасцю задавалі гасцям пытанні, каб пачуць адказы на іх.
Цёплы след пакінула гэтая сустрэча ў сэрцах стар­шакласнікаў і настаўнікаў, якія шчыра дзякуюць усім тым, хто, падчас рызыкуючы сваім жыццём, выратоўвае жыцці іншых.

Таццяна ЖЫРЫЦІЁВА, класны кіраўнік 11 класа Макранскай сярэдняй школы.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы.

Опубликовано ГЧ № 34 от 3.05.1 7 г.

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

cl24.com.ua

eurobud.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!