Прызнанне за любоў да прафесіі

Начальнік лінейна-станцыйнага цэха Маларыцкага вузла электрасувязі Таццяна Крэйдзіч яшчэ і сёння пад уражаннямі той урачыстай, прысвечанай Дню жанчын, сустрэчы ў Мінску, калі міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Папкоў уручаў ёй Ганаровую грамату. Такога высокага гонару яна, адзіная з Брэстчыны, была ўдастоена за шматгадовую добрасумленную працу, наватарства і ініцыятыўнасць.
Дарэчы, сёлета будзе 20 гадоў, як Таццяна Пятроўна прыйшла ў калектыў райвузла электрасувязі. Дакладней сказаць, вярнулася дыпламаваным спецыялістам, бо і вытворчую, і пераддыпломную практыку праходзіла тут. Праўда, пачынала з рабочай прафесіі — электраманцёра. У маладога спецыяліста ўсё атрымлівалася. Гэтаму спрыялі і добрыя веды, набытыя ў Вышэйшым каледжы сувязі (а вучыцца Таццяна старалася), і калегі, якія працавалі побач і ахвотна дзяліліся сваім багатым вопытам. З удзячнасцю ўспамінае Таццяна Пятроўна цяперашняга кіраўніка іх прадпрыемства Анатоля Клюнчыка, які тады займаў пасаду інжынера, і начальніка лінейнага ўчастка Васіля Лук’янава, і іншых, у каго вучылася і дакладнасці ў рабоце, і адданасці ёй.
Любоў да выбранай прафесіі, ініцыятыўнасць у характары, ідэйнасць, здольнасць адчуць новае і не баяцца ўкараніць яго ў сябе — гэтыя і многія іншыя якасці, уласцівыя Таццяне Крэйдзіч, не маглі не распазнаць у калектыве і не ацаніць іх. А гэта значыць у Таццяны былі рэальныя магчымасці кар’ернага росту. Тым больш, што ў 2013 годзе яна паспяхова закончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Цяперашняя пасада Таццяны ўсяго толькі на прыступку ніжэйшая, чым пасада начальніка райвузла.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: начальнік ліней­на-станцыйнага цэха вузла элек­тра­сувязі Таццяна Крэйдзіч.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 35 от 6.05.17 г.

Добавить комментарий


тестостерон пропионат цена

https://www.poliv.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!