Ганарымся вамі, ветэраны!

Па традыцыі, якая склалася ў Маларыцкім аддзяленні Дэпартамента аховы яшчэ ў 2008 годзе, да свята Перамогі афармляецца куток гісторыі, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
А напярэдадні Дня Перамогі ў актавай зале адбылася ўрачыстая сустрэча калектыву аддзялення з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Іванам Аляксандравічам Астапуком. Яму давялося прайсці праз усе цяжкасці ваеннага ліхалецця, удзельнічаць у баях за ўзяцце Берліна. Сваёй мужнасцю ён заслужыў шматлікія дзяржаўныя ўзнагароды. Іван Аляксандравіч расказаў аб самаадданасці і гераізме савецкіх салдат, аб жахах вайны, якія давялося перажыць. Нават праз 72 вясны па-ранейшаму застаецца вострым боль у сэрцы ветэрана, якому сёлета споўнілася 92 гады.
Вадзім Пакалюк, які часова выконвае абавязкі на пасадзе начальніка аддзялення, падзякаваў ветэрану за тое, што прыехаў на сустрэчу, і ўручыў яму каштоўны падарунак і кветкі. А на памяць усе разам сфатаграфаваліся.

Надзея ЛЫШЧЫК,
спецыяліст па кадрах Маларыцкага аддзялення Дэпартамента аховы.
На здымку: у час сустрэчы.

Фота аўтара.

Опубликовано № 36 13.05.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.