заўтра мы салдаты!

5 мая павесткі на службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі 40 юнакоў, якіх ужо праз некалькі тыдняў мы будзем называць салдатамі. Яны зусім хутка адправяцца служыць у пагранічныя, сухапутныя, унутраныя войскі, войскі ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны, сіл спецыяльных аперацый.

З 15 па 25 мая хлопцаў будуць чакаць аўтобусы, якія даставяць іх на месцы службы. А перад гэтым падтрымаць юнакоў, сказаць ім добрыя словы ў дарогу па традыцыі ў гарадскі Дом культуры прыходзяць прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, свяшчэннаслужыцелі. Сваю творчасць будучым абаронцам дораць салісты ГДК.
— Сімвалічна, што павесткі мы ўручаем напярэдадні 72-ой гадавіны Перамогі, — звяртаўся да юнакоў Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама. – Толькі тая краіна моцная, дзе ўвесь народ гатовы стаць на яе абарону. Вы ідзяце служыць планава ў мірнай краіне, а юнакам, якія ішлі на службу ў ваеннае ліхалецце, выбіраць не даводзілася. Іх гераізм павінен стаць добрым прыкладам. Мы і вашы блізкія верым, што служыць вы будзеце годна, сумленна.
Здароўя, цярплівасці і мудрасці, каб ніколі не давялося прымяняць армейскія навыкі ў сапраўднай вайне, пажадаў будучым салдатам благачынны цэркваў Маларыцкай акругі айцец Віктар.
Стрымліваючы слёзы, гаварыла са сцэны маці аднаго з юнакоў — Марыя Верыч. Словы ў адказ ад навабранцаў выказаў Іван Сымонік.
Загад аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве зачытаў ваенны камісар раёна Аляксандр Праўдзін.
Усе госці ўрачыстасці не шка­давалі добрых слоў у адрас юнакоў. Будучым салдатам уручылі падарункі ад райвыканкама і абразкі.
За год-паўтара, якія маладыя людзі правядуць за вывучэннем ваеннай справы, іх жыццё, погляды, прыярытэты значна зменяцца. Такое меркаванне не раз гучала са сцэны ў час мерапрыемства. Няхай гэты важны перыд у жыцці кожнага прадстаўніка моцнай паловы будзе сапраўды карысным і напоўнены сэнсам, а падтрымка родных і каханых людзей дае сілы маральныя, каб з гонарам выканаць свой абавязак.
Дар’я ПАЎЛЯНКОВА.
На здымку: у час уручэння павестак.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 36 от 13.05.17 г.

Добавить комментарий


トピックの詳細 xn--48jm9l298kilg8rghvi.com

РЗиПА

на сайте www.xn----7sbajornvhu8c.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!