Каб разам захоўваць гісторыю

У Маларыту, за тысячы кіламетраў ад свайго дома, масквіч Глеб Валер’евіч Цукалаў наведваецца ўжо не першы раз. Некалі ў дзяцінстве прыязджаў сюды з татам, калі той даведаўся, што тут, на Маларытчыне, загінуў яго бацька. Два гады назад, праводзячы пошукавую работу, сям’я Цукалавых атрымала вестку, што малодшы лейтэнант Ігнат Цукалаў, які быў камандзірам узвода 115-га стралковага палка 75-й стралковай дывізіі і загінуў напачатку Вялікай Айчыннай вайны ў раёне ўрочышча “Мелавая гара”, пахаваны ў брацкай магіле на Кургане Славы. Летась на магілу да дзеда Глеб Валер’евіч прыехаў на Маларытчыну разам з бацькам Валерыем Ігнатавічам Цукалавым. Паездка была прымеркавана да дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. А сёлета Глеб Валер’евіч наведаў наш раён разам са старэйшым сынам Аляксандрам.
Юнаку, які разам з татам актыўна займаецца зборам звестак аб 75-й стралковай дывізіі, што давала адпор ворагу ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, было цікава не толькі пабываць на месцы пахавання прадзеда, але і наведаць музей у другой гарадской школе, з якім цесна супрацоўнічае сям’я Цукалавых. Між іншым, у гэтым музеі захоўваецца 1399 цікавых экспанатаў, якія без слоў расказваюць аб жорсткіх падзеях ваеннага часу. Школьнікі правялі для гасцей пазнавальную экскурсію. А Глеб Валер’евіч і Аляксандр Цукалавы перадалі музею шмат новых экспанатаў, якія былі зной­дзены рознымі пошукавымі атрадамі на тэрыторыі Маларытчыны. Гэта і плашч-палатка 1941 года, якая была знойдзена за вёскай Збураж, і медыцынскія інструменты, што засталіся ў зямлі ля вёскі Карпін, дзе напачатку вайны размяшчаўся медыка-санітарны батальён, і жэтоны на звальненне, якія належалі байцам, і многія асабістыя рэчы — кацялкі, на некаторых з якіх нават ёсць прозвішчы, каска “халхінголка”, штык-нож і многае іншае. Акрамя таго, школьнікі пачулі шмат цікавага пра першыя дні баёў на Маларытчыне, якія вялі воіны 75-й стралковай дывізіі. Гэтыя звесткі Цукалавы на працягу многіх гадоў збіраюць па крупінках, бо дакументы дывізіі былі знішчаны, калі яна выходзіла з акружэння.
Дзякуючы гасцям за тое, што наведалі школу і музей, дырэктар СШ № 2 Любоў Куц уручыла ім падарункі, якія зрабілі сваімі рукамі вучні. А Глеб Валер’евіч паабяцаў, што яшчэ не раз пабывае на Маларытчыне, сустрэнецца з вучнямі і падзеліцца новымі здабытымі матэрыяламі, каб разам захоўваць гісторыю.
Святлана МАКСІМУК.

НА ЗДЫМКУ: госці з Масквы ў школьным музеі.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 37 17.05.17г.

Добавить комментарий


https://medicaments-24.com/

подробнее sledoc.com.ua

progressive.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!