Юбілейныя медалі – ветэранам МУС Маларытчыны

Нядаўна Віталь Ганчарук, начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, і Дзяніс Лебедзеў, намеснік начальніка па ідэа­лагічнай рабоце і кадраваму за­беспячэнню, уручылі юбілейныя медалі “100 га­доў беларускай міліцыі” і па­сведчанні да іх самым заслужаным і актыўным ветэранам Міністэрства ўнутраных спраў Маларытчыны.
Узнагароды атрымалі: Аляксей Паўлюкавец, Мікалай Сацюк, Аляксандр Карабейка, Мікалай Мігалевіч, Сцяпан Бурштын, Мікалай Шыян, Мікалай Чэрнік, Пётр Мішчук, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці ў сферы барацьбы са злачыннасцю, аховы правапарадку і забеспячэння грамадскай бяспекі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Віталь Ганчарук і Дзяніс Лебедзеў з ветэранамі МУС Маларытчыны, якія ўзнагароджаны медалём “100 гадоў міліцыі Беларусі”.
Фота аўтара.

Опубликовано Гч № 38 от 20.05.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.