Каб пераняць вопыт

Маларыцкі раён стаў пляцоўкай для выязных заняткаў абласнога семінара-ву­чо­бы намеснікаў стар­шынь камісій па справах непаўналетніх. Удзельнікі семінара сустрэліся з на­меснікам старшыні рай­вы­канкама, старшынёй ка­місіі па справах не­паў­налетніх Вадзімам Шпетным, які рас­казаў пра раён, яго ад­мет­насці і поспехі. Больш рознабакова пазнаёміцца з горадам госці мелі магчымасць у час экскурсій пасля некалькіх гадзін работы па асноўных тэмах семінара.
На кожным пасяджэнні камісіі па справах непаў­налетніх разглядаецца нямала праблемных пытанняў, абмяркоўваюцца паводзіны дарослых і дзяцей, прымаюцца рашэнні па фактах, па якіх былі складзены пратаколы, выносяцца пакаранні. Але кожны, хто мае непасрэднае дачыненне да работы камісіі, добра ведае, што кожнаму пасяджэнню папярэднічае немалая работа. І ў першую чаргу выхаваўчая. З тым, як працуе наладжаная сістэма выхавання, на чым яна базіруецца, у чым, як ні крыўдна, дае збоі, знаёміліся ўдзельнікі семінара-вучобы ў час наведвання Маларыцкага дзяржаўнага пра­фесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Патрыятычнае выхаванне, работа грамадскіх структур, валанцёрскі рух, дзейнасць маладзёжнага атрада аховы правапарадку, заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах – усё гэта ў актыўным дзеянні дапамагае падтрымліваць парадак у навучальнай установе, дзе значную част­ку навучэнцаў можна аднесці да групы “праблемных”. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з выдатнай спартыўнай базай ліцэя, вучэбнымі карпусамі.
Нярэдка камісіі па справах не­паўналетніх даводзіцца прымаць рашэнне аб прызнанні дзяцей тымі, каму патрэбна дзяржаўная абарона. Новым домам і сям’ёй для такіх дзяцей становіцца дзіцячы дом сямейнага тыпу. Удзельнікі семінара атрымалі магчымасць сустрэцца з бацькамі-выхавальнікамі, пазнаёміцца з умовамі, у якіх жывуць і выхоўваюцца дзеці, якія засталіся без апекі сваіх біялагічных бацькоў. Акрамя таго, госці пазнаёміліся з работай Маларыцкага са­цыяльна-педагагічнага цэнтра і Ма­­ларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія працуюць з рознымі катэгорыямі сем’яў.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: госці з вобласці — у ліцэі.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 38 от 20.05.17 г.

Добавить комментарий


мобил 1 5w40

top-obzor.com/obzor-flagmana-samsung-galaxy-s7-sm-g930/

http://www.best-cooler.reviews/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!