“Алімпійская” творчасць

На Маларытчыне за­вяр­шыўся раённы этап што­гадовага агляду-конкурсу творчых работ на алімпійскую тэматыку ў рамках Праграмы развіцця алімпійскай адукацыі ў Брэсцкай вобласці ў 2016/2017 навучальным годзе. Яго арганізатарамі сталі ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і прадстаўніцтва Нацыя­нальнага алімпійскага камі­тэта Беларусі ў Брэсцкай во­бласці.
У аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел вучні з 9 устаноў адукацыі Маларытчыны. На творчае спаборніцтва была прадстаўлена 21 работа ў наступных конкурсах: “Дэ­каратыўна-пры­кладное мастацтва “Беларусь алімпійская”, “Спартыўная лялька “Алімпійскі талісман”, “Спартыўны балельшчык “Разам да перамогі!”
На абласны этап спаборніцтва накіраваны малюнкі, вышыўкі, карціны, пано, мяккія цацкі, шапка (галаўны ўбор беларускага балельшчыка)…
Вынікі творчага спаборніцтва будуць падведзены ў Між­на­родны алімпійскі дзень.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: конкурсныя работы.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 38 от 20.05.17г.

Добавить комментарий


www.220km.com.ua

renault.niko.ua/ru/models/kadjar
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!