З віншаваннямі да ветэранаў

Увага, цёплае слова, падтрымка – гэта тое, чым можам мы аддзячыць ветэранам вайны і працы за іх адданасць Радзіме і сваёй справе, за мужнасць, стойкасць, працавітасць.
Па традыцыі, кожны год у маі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Марушаў і старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Бойка наведваюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія раней працавалі ў сельгасарганізацыях раёна, і былых работнікаў сельскай гаспадаркі, якія былі знявечаны на працоўным месцы. Вось і сёлета ў час акцыі Віктар Віктаравіч і Уладзімір Андрэевіч пабывалі ў Хаціслаўскім, Олтушскім, Арэхаўскім, Велікарыцкім, Чарнянскім, Макранскім і Гвозніцкім сельсаветах, павіншавалі вяскоўцаў з Пераможным маем і ўручылі прадуктовыя наборы.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: Віктар Марушаў перадае прадуктовы набор былому работніку СВК “Рыта” інваліду працы Сцяпану Іванавічу Хамічуку.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 39 от 24.05.17 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!