Радасць дапоўнілася падарункамі

На тыдзень, які пачаўся з Дня сям’і, у аддзеле загса райвыканкама было запланавана шмат цікавых мерапрыемстваў. Адно з іх – ушанаванне бацькоў, якія прыйшлі ў аддзел запісу актаў грамадзянскага стану, каб зарэгістраваць нараджэнне свайго дзіцяці.
Для маларытчан Валерыя і Таццяны Шульга, якія прыйшлі зарэгістраваць нараджэнне сына Кірыла, які, між іншым, у іх маладой сям’і ўжо другое дзіця, тая ўрачыстасць, што іх чакала, стала прыемным сюрпрызам. Начальнік аддзела загса Наталля Камянчук шчыра павіншавала тату і маму са шчаслівай для іх падзеяй – папаўненнем у сям’і, напомніла, што сваё дзіця яны рэгіструюць у юбілейны для органаў загса год, і ўручыла падарункі і ад аддзела загса, і ад грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі фонд міру”. Пакуль бацькі атрымлівалі першы і самы важны дакумент – пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, маленькі Кірыла ціхенька пасопваў на руках таты. Вырасціць сына дастойным грамадзянінам – такім быў наказ бацькам. А маленькаму чалавечку ўсе жадалі здароўя і шчасця.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час ушанавання бацькоў.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 39 от 24.05.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://renesans-centr.kiev.ua

www.kokun.net/offers/levitra-kaufen

купить профнастил в киеве