Блізкія па духу

Упэўніцца ў тым, што кожная прыёмная сям’я – гэта дружная каманда, дапамог нядаўні спартыўна-забаўляльны конкурс “Мы – разам”, які арганізаваў сацыяльна-педагагічны цэнтр раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму пры актыўным садзейнічанні калектываў Маларыцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і Маларыцкага благачыння.
Пяць каманд выйшлі на старт. Прыёмныя сем’і Лямачка, Іолап, Заінчкоўскіх, Бягеза і каманда дзіцячага дома сямейнага тыпу на чале з татам Вячаславам Абрамуком спаборнічалі ў сямейнай эстафеце, конкурсах “Здаравякі”, “Шарыкбол”, “Фізкультурная азбука” і многіх іншых. Дарослыя члены каманд задавалі тон, а дзеці натхнялі сваёй актыўнасцю. Як любое спаборніцтва, спартыўны конкурс павінен быў вызначыць пераможцаў. Бясспрэчным лідарам стала каманда сям’і Лямачкаў. Добрыя вынікі паказалі каманды сям’і Бягеза і дзіцячага дома сямейнага тыпу. Але сама спартыўна-забаўляльная праграма была разлічана на тое, каб прыёмныя сем’і ў чарговы раз сустрэліся, абмяняліся думкамі, перанялі вопыт і проста пераканаліся, што людзі розныя па крыві могуць быць блізкія па духу, аб’яднаныя адной мэтай. Добры настрой конкурсу, які праходзіў у рамках святкавання Дня сям’і, надало выступленне юных спевакоў, танцораў і чытальнікаў з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Падарункі камандам-пераможцам уручалі спон­сары – прадстаўнікі стра­хавой кампаніі “Прам­трансінвест” і благачынны цэркваў Маларыцкай акругі протаіерэй Віктар Паляціла. Усіх удзельнікаў спаборніцтваў заахвоцілі наборамі пра­дукцыі маркі “Таптышка” ад Ма­ларыцкага кансервава­гароднінасушыльнага кам­біната.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час спартыўна-забаўляльнага конкурсу “Мы – разам”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 39 от 24.05.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.yarema.ua

www.rezeptfrei-viagra.com/kaufen/kamagra-kaufen

www.karter-kiev.net