Аб сітуацыі на рынку працы, мерах па абароне сям’і і дзяцінства, ключавых аспектах Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Парламенту ішла размова ў час Дня інфармавання

Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама, якую ўзначальвае старшыня яго Мікалай Шум, пабывала ў калектыве сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства ”Савушкіна”.

Выступаючы з ін­фар­­­мацыяй па тэ­мах ”Сітуацыя на рынку працы ў раёне” і “Абарона сям’і і дзяцінства”, Наталля Іолап, якая выконвае абавязкі начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, гаварыла, што прадстаўнікі 8 рабочых груп, створаных згодна з рашэннем райвыканкама, пабывалі літаральна ў кожнага з тых, хто абавязаны плаціць падатак на дармаедства. Было выяўлена 220 чалавек, якія не працуюць, але жадаюць працаўладкавацца. Акрамя таго, 155 чалавек зарэгістраваны як беспрацоўныя ў аддзеле занятасці. Пры садзейнічанні службы занятасці ў раёне быў праведзены 1 кірмаш вакансій, на які прыйшло нямала людзей. Такім чынам, з 377 грамадзян, якія хочуць знайсці работу, на сёння 96 працаўладкаваны, прычым 60 з іх — на пастаянную работу, 32 будуць заняты на грамадскіх работах, што аплачваюцца, 5 — накіраваны на навучанне, 2-м выдзелены бязвыплатныя субсідыі для арганізацыі самазанятасці. У стадыі вырашэння пытанне працаўладкавання яшчэ 60 чалавек. У час абследавання быў выяўлены 131 чалавек з ліку грамадзян, якія не хочуць працаваць.
Колькі ў раёне вакансій і дзе яны? 112. Работнікі патрэбны ў асноўным у сель­гасарганізацыі, рай­спажыўтаварыства, цэнтральную раённую бальніцу і раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. У раёне за­хоўваецца дысбаланс па­між запытам і прапановай рабочай сілы па тэрытарыяльных прыкметах, прафесіях і ўзроўню аду­кацыі. У асноўным патрэбны кваліфікаваныя кадры як па рабочых прафесіях, так і на пасады спецыялістаў і служачых.
Работа па садзейнічанні ў пра­цаўладкаванні тым, хто хоча працаваць, працягваецца і будзе працягвацца,-гаварыла Наталля Пят­роў­на.
Яна ж расказала, якія меры падтрымкі сем’яў прадугледжаны дзяржавай. А гэта і выплата разовых дапамог, адрасная дзяржаўная сацыяльная дапамога, дапамога малазабяспечаным сем’ям напярэдадні новага навучальнага года (летась такую дапамогу атрымалі 499 сем’яў на 1098 дзяцей), выплаты пры нараджэнні двайнят, трайнят, пры ўручэнні шматдзетным маці спецыяльнага ордэна, сямейны капітал і да т.п.
Вольга Бачай, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, коратка, але вельмі ёміста яшчэ раз напомніла прысутным аб ключавых аспектах Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Парламенту. А гэта і нарошчванне экспарту, экспарт турыстычных і будаўнічых паслуг, прадастаўленне інвестарам аптымальных умоў для арганізацыі і развіцця бізнесу, кантроль за цэнаўтварэннем, рост заработнай платы з умовай выканання патрабавання: вырабіў, прадаў, атрымаў, даступнасць на розных узроўнях медыцынскіх паслуг і г.д.
Прысутныя маглі скарыстацца магчымасцю і задаць адказным асобам пытанні, што іх хвалююць. А такіх было нямала. У прыватнасці, прысутныя цікавіліся, ці на самой справе будзе закрыта ўчастковая бальніца ў Олтушы, на што галоўны ўрач цэнтральнай райбальніцы Пётр Селівонік адказаў: размова пра закрыццё гэтай медустановы не ідзе. Яна будзе перапрафіліравана: тут плануецца стварыць 10 сацыяльных ложкаў і 5 стацыянарных. Справядліва, відаць, было зададзена пытанне і наконт таго, чаму ў Олтушы знялі знак абмежавання руху (40 км). Гэта дало магчымасць вадзіцелям-ліхачам ганяцца па вёсцы з хуткасцю 100 і больш кіламетраў у гадзіну, што небяспечна для многіх удзельнікаў дарожнага руху. Начальнік райаддзела міліцыі Віталь Ганчарук растлумачыў, што, магчыма, у Олтушы ў хуткім часе будзе ўстаноўлены відэафіксатар, што дасць магчымасць пракантраляваць тых, хто любіць паліхачыць, і выхоўваць іх рублём.
Ірына КАСЦЕВІЧ.

На здымку: у час Дня інфармавання ў калектыве сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Савушкіна”.

Опубликовано ГЧ № 39 отт24.05.17 г.

Добавить комментарий


http://220km.net

www.pharmacy24.com.ua

www.adulttorrent.org
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!