“Прыязджайце да нас часцей…”

Шчыра радуюцца пажылыя людзі, якія знаходзяцца на абслугоўванні ў Велікарыцкай бальніцы сястрынскага догляду, калі іх наведваюць госці. Бабулі і дзядулі просяць прыязджаць да іх часцей. І прызнаюцца, што “жывецца” ў бальніцы добра, усяго хапае, з увагай да іх адносяцца медыцынскія работнікі. А вось зносіцца з іншымі хацелася б больш часта.

Газета ўжо расказвала, што прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі фонд міру”, “Белая Русь” і “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” дамовіліся аб’яднацца і аказваць матэрыяльную і нематэрыяльную шэфскую дапамогу бальніцы сястрынскага догляду. Каб падзяліцца гэтай навіной з “жыхарамі” бальніцы, уручыць 15 камплектаў пасцельнай бялізны, даведацца аб праблемах бабуль і дзядуль, яны і наведалі медыцынскую ўстанову.
Даведаўшыся, што да іх едуць госці не толькі з раёна, але і з вобласці, пажылыя людзі паспяшаліся заняць месцы ў калідоры. Ім хацелася выказаць свае пажаданні, расказаць, як даглядаюць за імі медыцынскія сёстры, аддзячыць за тое, што пра іх памятаюць і падтрымліваюць. Старшыня праўлення Брэсцкага абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” Лідзія Раманюк упершыню пабывала ў Велікарыцкай бальніцы сястрынскага догляду. Яе ўразіла, што бальніца — як утульны дом, і парадавала, што людзі, якія тут жывуць, ахоплены клопатам сапраўдных прафесіяналаў і проста чулых і шчырых людзей. Лідзія Мікалаеўна паабяцала, што і далей будуць выдзяляцца сродкі на тое, каб аказваць пасільную дапамогу бальніцы. Напрыклад, для закупкі спецыяльных супрацьпролежневых матрацаў.
Так супала, што госці прыехалі ў Велікарыцкую бальніцу ў Міжнародны дзень медыцынскіх сясцёр. Таму намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны павіншаваў медыцынскіх работнікаў з прафесійным святам. Іх работа, асабліва ў такой установе, складаная, адказная, але важная. Медыцынскія сёстры, як гаварыў Вадзім Паўлавіч, адносяцца да пажылых людзей, як да сваіх бацькоў. Толькі аддаючы ўсе сілы, укладваючы ў сваю працу душу, можна быць добрай медыцынскай сястрой. Калектыву ён уручыў сувенір. Пакаёвую ружу на памяць аб сустрэчы медыцынскім работнікам падарыла з найлепшымі пажаданнямі старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Людміла Бурштын. Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Аляксей Дзямінскі расказаў, якія мерапрыемствы запланавалі валанцёры для бабуль і дзядуль Велікарыцкай бальніцы.
За ўвагу да пажылых лю­дзей, карысныя падарункі, з якімі прыехалі госці, ім дзякавалі галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Пётр Селівонік і старшая медыцынская сястра Велікарыцкай бальніцы сястрынскага догляду Галіна Палішчук.
Дар’я ПАЎЛЯНКОВА.
На здымку: у час наведвання Велікарыцкай бальніцы сястрынскага догляду.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 39 от 24.05.17г.

Добавить комментарий


medicaments-24.com

https://xn----7sbajornvhu8c.com.ua

adulttorrent.org
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!